Свет11

ФСБ рыхтуе дзяржпераварот у Малдове — The Washington Post

Расія з дапамогай ФСБ рыхтуе пераварот у Малдове. Ён павінен адбыцца зімой, у выніку замест празаходняй Маі Санду краіну ўзначаліць прадпрымальнік Ілан Шор, які мае цесныя адносіны з Расіяй, піша The Washington Post.

На працягу апошніх тыдняў Кішынёў скалынаюць акцыі пратэсту, арганізаваныя партыяй Шора з патрабаваннем адправіць у адстаўку Санду.

Кантроль над двума асноўнымі прарасійскімі тэлеканаламі Малдовы быў перададзены блізкаму паплечніку Шора ў канцы верасня, што дало яму важную платформу для прасоўвання арыентаванага на Маскву парадку дня ў краіне, піша The Washington Times.

Акрамя таго, дадае амерыканскае выданне, перахопленыя звесткі сведчаць пра тое, што ФСБ накіравала групу расійскіх паліттэхнолагаў кансультаваць партыю Шора.

У інтэрв'ю Шор адмаўляў падтрымку з Масквы.

«Мы з'яўляемся абсалютна незалежнай партыяй, якая абараняе толькі пазіцыю грамадзян Малдовы», — сказаў ён. Акцыі пратэсту ён тлумачыць намерам выратаваць краіну ад энергетычнага калапсу, які непазбежны, калі Санду будзе працягваць дзейнічаць у тым жа духу.

На гэтым тыдні супраць Шора і яго жонкі спявачкі Жасмін былі ўведзеныя санкцыі ЗША. Па адной з версій, яны былі звязаныя якраз з пратэснай актыўнасцю партыі Шора ў Малдове.

Каментары1

  • Самавар
    29.10.2022
    Во, як глыбока запусціў свае шчупала пуцінскі рэжым ! Цяпер бачна, на колькі ўкраінскі супраціў паламаў ягоныя пляны. Бо ў выніку бліцкрыгу - у Малдове ўжо цяпер была б прамаскоўская ўлада, за ёй пасьледваў бы пераварот у Казахстане, а Грузія, як і Арменія, ўжо крочаць у крамлёўскім фарватары... Справа заставалася б за Балтыяй і, ў сьвятле пуцінскіх ультыматумаў да НАТА, можна лічыць, што там таксама глеба ў значнай ступені была падрыхтаваная. Пятая калёна атрымала б адмашку, а энергетычны шантаж паспрыяў бы эканамічнаму хаосу, што разам дазволіла б Маскве разгулялася на берагах Балтыйскага мора...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць