Грамадства55

Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі

Гурт Tor Band іграў хіты аб барацьбе беларусаў за свабоду, а іх трэкі — сумесь панк-рока з альтэрнатыўнай музыкай. Яны сталі сапраўднымі «народнымі» артыстамі Беларусі.

Зміцер Галавач і Яўген Бурло. Фота: Onliner

Tor Band — вядомы беларускі гурт, які пазіцыянуе сябе ў слогане «Граем сумленнае музло!». 

Удзельнікі — фатограф і гукарэжысёр з рагачоўскага Дома культуры — Зміцер Галавач і Яўген Бурло. 

Змітру 40 гадоў. Ён аўтар песень, вакаліст. Вучыўся ў Магілёве, а пасля з’ехаў у Маскву. Там ён пражыў 12 гадоў і вярнуўся ў Рагачоў.

Яўгену 32 гады, ён барабаншчык. Мужчына граў у гурце і працягваў працаваць у рагачоўскім Доме культуры. 

У гурце таксама граў бас-гітарыст Павел Дземянцей. А прэс-сакратаркай Tor Band была жонка Змітра Галавача Юлія.

Фота: slova.by

У 2020-м іх песня «Мы не народзец!» стала хітом. Кліп сабраў мільён праглядаў на YouTube. Столькі ж набралі песні «Жыве», «Кто, если не ты?!»

Аўтарытэтны музычны крытык Арцём Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з'явай у беларускай музыцы 2020-га.

«Я прынёс песню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў Зміцер у інтэрв’ю Onliner у 2020-м. — Па сутнасці, мы не маглі планаваць такую рэакцыю, таму што песня першапачаткова не планавалася як пратэставая. Людзі нам пішуць: «Класны пратэставы трэк!» Але ён патрыятычны, а не пратэставы. Гэта песня пра тое, што насамрэч думаюць пра сябе людзі. Фразы пра «народ» выклікалі абурэнне і ў мяне, і ў велізарнай колькасці людзей. Гэта вельмі моцна ўдарыла па самалюбстве беларускага народа».

Сёння стала вядома, што ўдзельнікаў гурта Tor Band затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове разам з жонкамі музыкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.

У Беларусі працягваюцца масавыя рэпрэсіі, якіх ніводная краіна Еўропы не бачыла за апошнія 50 гадоў. Кіраўніцтва Следчага камітэта паведамляла пра 11 тысяч крымінальных спраў па «экстрэмісцкіх артыкулах» — гэта лукашэнкаўскі эўфемізм для палітычных спраў. Гэта азначае, што іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей.

Яшчэ дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз затрыманні, былі звольненыя з працы. Многія былі вымушаныя пакінуць краіну. 

Чытайце таксама: 

Выпусцілі дырэктара «Суседзяў» і іншых затрыманых топ-менеджараў гандлёвай сеткі

Музыку Уладзіслава Плюшчава зноў будуць судзіць

Першыя беларускія «ютуберы». Што з імі цяпер?

Каментары5

  • Valadzimir
    29.10.2022
    Прафанскія прапагандысцкія песенкі прафанскай беларускай "рэвалюцыі".
    Рабята, як і ўся беларуская "гераічна-рэвалюцыйная" тусоўка, пры ўсёй шчырай самаахвярнасьці некаторых, очэнь мелка плавают.
  • усё будзе, не турбуйся
    29.10.2022
    Valadzimir, лукашыстскім халуям толькі пра самаахвярнасць і глыбіню разважаць. Смех. Самі за прэмію маму родную прададуць, а з рэвалюцыйных дзеянняў - гэта лыч заліць з такімі ж адбросамі і абутак гаспадара палізаць.
  • Выбор
    29.10.2022
    Вальиер, По ходу круто не песни писать, а круто сидеть!

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць