Грамадства22

Як змяніўся драгічынскі журналіст Сяргей Гардзіевіч за паўтара года зняволення ФОТАФАКТ

Журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч пазаўчора выйшаў з-за кратаў. Паглядзіце, як змянілі яго паўтара года ў шклоўскай калоніі.

Сяргей Гардзіевіч да і пасля зняволення

Пасля вызвалення таксама высветлілася, што ён амаль не атрымліваў лістоў і зусім не атрымліваў тых, якія былі напісаныя ад рукі, піша «Берасцейская вясна».

Калі яму прыходзілі заказныя лісты, то, хоць іх не аддавалі, ён усё роўна распісваўся за іх знішчэнне. Сяргей Гардзіевіч заклікае пісаць лісты палітвязням, асабліва заказныя, бо гэта дазваляе адчуць падтрымку звонку.

Сяргей Гардзіевіч — 51-гадовы журналіст выдання «Першы рэгіён» з Драгічына. У пачатку 2021 года на яго завялі крымінальную справу па артыкулах 368 («Абраза прэзідэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 188 («Паклёп») за паведамленні ў Viber-чаце.

Да суда ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. У жніўні 2021 года яму прысудзілі паўтара года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, чатыры тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і канфіскацыю смартфона.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    30.10.2022
    Хутчэй бы бчб прыйшлі да ўлады. Пры іх турмы былі б як санаторыі ці дамы адпачынку. Прысудзіў бы бел-чырвона-белы самы справядлівы суд у свеце Старкову 25 гадоў без права друкаваць каменты ў НН, і выйшаў бы Анатоль з бчб турмы-санаторыя памаладзеўшы ды адкормлены як мае быць. Усю ўладу збеглым бчб!  
  • баж і укж
    30.10.2022
    вочы сумныя...
    хутчэйшага аднаўлення яму

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць