Эканоміка66

Бананы падаражэлі ўдвая, цукар амаль напалову, а вось яблыкі цешаць. Як змяніліся цэны ў Беларусі за год

Цэннікам у краіне загадалі не расці. У перыяд замарозкі мы вырашылі згадаць, за колькі беларусы куплялі папулярныя тавары год таму — а дакладней, у жніўні 2021-га. Самы аб’ектыўны паказчык — кошт цукру, цану на які ўстанаўлівае ўрад. За год ён падаражэў на 79 капеек, або на 46%. Адчувальна падаражэлі грэчка (на 1,72 рублі), рагачоўская згушчонка (на 1,27) і бананы.

Малочка, хлеб, каўбасы, гель для мыцця бялізны — абралі самыя папулярныя тавары штодзённага ўжытку і паглядзелі, колькі яны каштуюць цяпер. Некаторых марак, цэны на якія мы аналізавалі больш як год таму, ужо няма ў наяўнасці, таму для параўнання мы абіралі максімальна танны адпаведнік, аналагічны паводле складу і масы або аб’ёму.

Цікава, што нямала прадуктаў за год змянілася не толькі ў цане, але ж і паменшала ў масе. Так, цяпер вельмі складана знайсці 200-грамовае масла — у асноўным вытворцы прапануюць 180 і меней грамаў ва ўпакоўцы.

Папулярны пітны ёгурт маркі Teos налічваў у бутэльцы 270 грамаў, а стаў змяшчаць 260. Вялікі пачак чыпсаў Lay’s замест 150 грамаў стаў важыць 140.

Больш за ўсё з тавараў, якія мы параўноўвалі, падаражэлі бананы, кілаграм якіх год таму каштаваў 2,5 рублі, а цяпер — 5,27.

Таксама рэкардсменам стаў гель для мыцця бялізны — вырас у цане амаль удвая: год таму ён каштаваў 13,69 рублі, зараз — 26,95.

Больш за тое, паменшаў аб’ём прадукта — цяпер замест 20 мыццяў пакупнікам прапануюць 18. 

За гэты перыяд патаннеў і кефір (без змяншэння аб’ёма прадукта). Яблыкі — прыхільнікі стабільнасці — засталіся на тым жа ўзроўні, дзякуючы добраму ўраджаю сёлета.

Самы аб’ектыўны паказчык — кошт цукру, цану на які ўстанаўлівае ўрад, за год вырас у цане на 79 капеек, або на 46%. Адчувальна падаражэла грэчка (на 1,72 рублі), рагачоўская згушчонка (на 1,27) і бананы (больш як удвая). 

Падрабязней пра змены цэнаў глядзіце ў параўнальнай табліцы.

Прадукт

Цана ў жніўні 2021-га (бел. руб.)

Цана ў лістападзе 2022-га (бел. руб.)

Хлеб чорны (0,5 бохана)

0,66

0,77

Малако 2,5 % (0,9 л) 

1,52

1,63

Кефір 1,5 % (0,9 л)

1,53

1,39

Яйкі (10 шт.)

1,73

2,4

Цукар (1 кг)

1,72

2,51

Соль (1 кг)

0,46

0,68

Макароны Barilla (450 г)

3,29

4,18

Мука в/г (1 кг)

1,09

1,4

Рыс (900 г)

1,73

2,86

Грэчка (800 г)

2,64

4,36

Пшано (800 г)

1,63

1,3

Алей (1 л)

4,99

5,87

Масла 82,5 % (200 г)

3,77

4,07

Ёгурт пітны (270 г/ 260 г)

1,19

1,75

Сыр (500 г)

7,95

9,28

Каўбаса вараная (400 г)

1,99

2,56

Каўбаса сыравэнджаная (1 кг)

17,55

18,88

Сасіскі ( 1 кг)

3,85

5,61

Маянэз (400 г)

2,99

3,49

Шакаладны батончык Snickers

1,19

2,21

Шакаладка Alpen Gold

1,99

2,23

Чыпсы Lays (150 г/140 г)

2,99

3,39

Малако згушчонае

2,19

3,46

Гарбата Lipton (25 пакецікаў)

1,99

2,66

Кава растваральная Nescafe classic (85 г)

4,83

5,75

Морква (1 кг)

1,49

0,61

Цыбуля рэпчатая (1 кг)

1,39

1,1

Таматы (1 кг)

1,99

4,86

Агуркі (1 кг)

1,1

3,9

Яблыкі (1 кг)

1,85

1,85

Бананы (1 кг)

2,5

5,27

Вада негазаваная (0,5 л)

0,69

0,71

Вада «Баржомі» (0,5 л)

2,69

3,12

Газіроўка Coca-Cola (1 л)

1,99

2,32

Туалетная папера (4 рулоны)

4,49

5,63

Мыла Palmolive (5 штук)/ Duru (4 штукі)

4,15

5,65

Вадкі мыючы сродак Persil (20 мыццяў)/(18 мыццяў)

13,69

26,95

Калготкі Conte (40 дэн)

7,85

9,35

Даўно даследуеце, як растуць цэны на прадукты? Маеце старыя чэкі і гатовыя падзяліцца сваімі назіраннямі? Напішыце журналістам у наш тэлеграм-бот. Або тым рэдактарам ці журналістам «Нашай Нівы», якіх ведаеце асабіста.

Каментары6

  • Гарбуз
    03.11.2022
    Вой, бананаў маглі б і сваіх ужо нарóсьціць, не чакаючы каманды прэзідзента... Кавуны вот тожа не рóсьлі і не рóсьлі, но прэзідзент дал каманду, і оне понарóсьлі.
  • даведка
    03.11.2022
    В польской сети Biedronka мандарины по 2,5 рубля на наши, а в белорусской Алми / Spar по акции — 3,99 руб.
  • даведка
    03.11.2022
    Яйца всегда дешевеют в весенне-летний сезон, а дорожают в осенне-зимний за счёт затрат на тепло и свет.

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў29

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

Дзіця каля гімназіі проста выбегла перад аўтамабілем, і такія сітуацыі здараюцца рэгулярна2

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць