Вайна55

Партызаны з Херсона распавялі, як змагаліся з расійскай уладай

Некалькі ўдзельнікаў украінскага падполля ў Херсоне распавялі, як сталі партызанамі, якія заданні выконвалі, і чаму расійскія вайскоўцы не маглі атрымаць ніякай каштоўнай інфармацыі нават пасля таго, як лавілі партызан. Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў, калі частка герояў публікацыі мела зносіны з журналістамі не ананімна: не называючы іх прозвішчы, выданне паказвае твары, піша «Агентство. Новости» са спасылкай на The Washington Post.

Херсон, 13 лістапада 2022 года. Фота: АР

Адзін з суразмоўцаў выдання назваўся Ігарам. Паводле яго слоў, ён нават не ведаў вярбоўшчыка па імені. Той толькі сказаў, што служыць у сілах спецыяльных аперацый Украіны (уваходзяць ва УСУ), і спытаў, ці хоча Ігар дапамагчы змагацца з рускімі. «Запішыце мяне», — адказаў Ігар.

Каардынатар з пазыўным «Дым» прасіў Ігара перадаць геалакацыю размяшчэння расійскіх вайскоўцаў і іх складоў зброі, перахаваць схованкі са зброяй і выбухоўкай. «Дым» казаў, што Ігар павінен быць гатовы прыняць удзел у вулічных баях, калі яны будуць весціся пры вызваленні Херсона.

 Улетку Ігар атрымаў некалькі заданняў перахаваць схованкі са зброяй і ў канцы жніўня быў злоўлены расійскімі вайскоўцамі. Ён правёў 11 дзён у следчым ізалятары, дзе, паводле звестак The Washington Post, катавалі зняволеных. Адсюль мужчыну адпусцілі пры ўмове, што пра свае кантакты з украінскімі спецслужбамі ён будзе дакладваць расійскім вайскоўцам. Аднак наўрад ці такім чынам расіяне змаглі даведацца нешта каштоўнае: у Ігара з яго каардынатарам быў таемны код. Папярэджаннем аб небяспецы мог быць адказ «ок» замест «добра».

Херсон, 13 лістапада 2022 года. Фота: АР

У верасні, па словах Ігара, ён зняў на відэа некалькі грузавікоў расійскіх вайскоўцаў, якія былі прыпаркаваны на аўтастаянцы пры выездзе з горада. Мужчына зрабіў выгляд, што размаўляе па тэлефоне, прыклаўшы яго да вуха, у той час як камера запісвала ўсё, што адбываецца. Праз пару дзён па гэтым месцы УСУ нанеслі артылерыйскі ўдар.

З «Дымам» Ігар упершыню сустрэўся ўжо пасля адыходу расійскай арміі з горада.

У Службы бяспекі Украіны таксама былі свае людзі ў акупаваным Херсоне. Як пішуць журналісты, адна з іх — мясцовая чыноўніца Ірына. Падчас акупацыі яна рэгулярна перадавала ўкраінскім спецслужбам інфармацыю пра тое, як уладкаваная створаная расіянамі адміністрацыя і хто з мясцовых жыхароў з ёй супрацоўнічае.

Херсон, 13 лістапада 2022 года. Фота: АР

Аднойчы да Ірыны дадому прыйшлі іншыя партызаны і папрасілі ў яе дазволу закапаць побач з яе домам некаторыя рэчы. Пасля сыходу расіян з горада схованку адкапалі — як распавялі Ірыне знаёмыя з СБУ, у ім было тое, што трэба для вытворчасці выбухоўкі.

Два ананімныя ўдзельнікі супраціву, з якімі пагутарыла выданне, распавялі, што забілі некалькі пʼяных расіян, калі тыя ішлі па вуліцы адны. Суразмоўцы газеты сказалі, што наносілі ўдары нажом. Выданне не змагло праверыць іх словы.

 Украінскае падполле, у якім бралі ўдзел як мясцовыя жыхары, так і супрацоўнікі спецслужбаў, сфармавалася не толькі ў Херсонскай вобласці. З пачатку вайны на ўзятых Расіяй пад свой кантроль тэрыторыях былі арганізаваны дзясяткі нападаў на чыноўнікаў, якія супрацоўнічаюць з Расіяй, многія з іх загінулі.

Каментары5

  • Олена
    20.11.2022
    Героям Слава!
  • Марвэл нервова паліць у старонцы
    20.11.2022
    Ну цяпер усе херсонцы стануць супергероямі...
  • Справка
    20.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі12

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць