Грамадства44

Мікалай Статкевіч у калоніі захварэў на пнеўманію пасля трох кавідаў

У асуджанага на 14 гадоў палітыка ў калоніі ўзніклі вялікія праблемы са здароўем, піша ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

«Сёння да Міколы Статкевіча не пусцілі адваката. Прычына? Патлумачылі клопатам пра яго здароўе. Мікалай — у медсанчастцы. У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў. Я не хвалююся — я крычу».

«Пра тое, што «падчапіў нейкі вірус», Мікалай пісаў мне ў апошнім атрыманым лісце. Ліст быў напісаны 10-га лістапада. Захварэў ён, адпаведна, раней. І яшчэ ў тым лісце ён пісаў, што заўтра [11.11] ізноў «на камісію», а значыць — ізноў ШІЗА.

У санчасці Мікалай нядаўна, усяго пару дзён. Вось я і думаю: дзе ён правёў папярэднія мінімум 10? Верагодна, у ШІЗА», — напісала Марына Адамовіч.

«На жаль, я гэтага дакладна не ведаю. Я вельмі хачу памыляцца. Але новых лістоў — няма, затое інфармацыя пра «камісію» — ёсць. Што за ёй цягнецца ШІЗА, таксама вядома. Тэмпература ж у яго была яшчэ два тыдні таму. Перад тым як размясціць чалавека ў ШІЗА, доктар абавязаны засведчыць, што вязень па стане здароўя можа там знаходзіцца. Праўда? Можа? 

Што трэба было рабіць гэтыя два тыдні, наколькі трэба было ігнараваць стан чалавека, каб ён у выніку апынуўся ў медсанчасці? І якім «кранальным» мусіць быць клопат пра яго здароўе зараз, каб не пусціць да яго адваката? 

Мне вельмі балюча і трывожна. Мне хочацца простых рашэнняў і простых эмоцый. Мне хочацца бумеранга. Але я не буду нічога жадаць ім. Кожны з іх сам усё робіць для сваёй будучыні. І асабіста я веру, што нехта і для шчаслівай».

«Сябры, калі ласка, пажадайце Мікалаю здароўя. Хто можа, памаліцеся за яго. Калі ласка!», — піша жанчына.

Каментары4

  • саўка
    25.11.2022
    дзякуй, Грышка , хоць вы памаліліся за габрэяў
  • Грышка
    25.11.2022
    саўка, Ваш сэнс незразумелы. Малітва была за Міколу Статкевіча. Біблейская цытата з Пасланьня да Габрэяў у Новым Запавеце. Але ў малітве за габрэяў няма нічога дрэннага. Бог хоча, каб мы любілі і маліліся за ўсіх людзей. Рабіць гэта - шлях Icуса.
  • саўка
    25.11.2022
    а вы што - Ісус? і Ісус што - маліўся за ўсіх-усіх людзей? ці толькі гхм... праваслаўных?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць