Грамадства

«Гаюн»: Расійскія генералы прыехалі ў Беларусь кантраляваць падрыхтоўку расійскіх вайскоўцаў, а Мінабароны гэта замоўчвае

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе пра візіт у Беларусь расійскіх генералаў на чале з начальнікам Галоўнага аператыўнага ўпраўлення ГШ УС РФ Сяргеем Рудскім. Пра гэта таксама пішуць прапагандысцкія рэсурсы. А вось Міністэрства абароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале не апублікавала інфармацыі пра візіт расійскіх генералаў.

Як піша «Гаюн», верагодна, генералы прыбылі на аэрадром у Мачулішчах учора. Яны праінспектуюць ход сумеснай падрыхтоўкі так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў на палігонах РБ. 

Пасля заслухоўвання дакладаў аб ступені гатоўнасці расійскай часткі групоўкі да выканання задач, генералы агледзяць пункты кіравання, навучальныя месцы і казармы вайскоўцаў. Асобная ўвага будзе нададзена пытанням арганізацыі забеспячэння і ўдасканаленню бытавых умоў для вайскоўцаў. 

Таксама плануецца наведванне заняткаў танкавых і мотастралковых падраздзяленняў, рамонтна-аднаўленчых батальёнаў, азнаямленне з працай расійска-беларускага палявога шпіталя. Акрамя гэтага, Сяргей Рудскі пазнаёміцца з парадкам выканання баявых задач падраздзяленнямі УС РБ па прыкрыцці дзяржаўнай мяжы РБ на паўднёвым кірунку.

Як піша «Гаюн», гэта першая публічная інспекцыя начальнікаў з Масквы расійскага кантынгенту ў Беларусі.

Канал выказвае меркаванне, што па выніках інспекцыі будзе зроблены даклад кіраўніцтву Мінабароны РФ, на падставе якога будуць прымацца далейшыя рашэнні адносна расійскага кантынгенту ў РБ.

Цікава, што Мінабароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале не апублікавала прэс-рэліза пра візіт расійскіх генералаў.

«Гэты факт у тым ліку паказвае ўзровень адносін паміж РБ і РФ у ваеннай сферы. Нешта падобнае было і падчас вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022», калі зводкі МА РБ не адпавядалі фактычнаму знаходжанню расійскіх войскаў у РБ. Тады вайскоўцы УС РФ не лічылі неабходным інфармаваць сваіх беларускіх калегаў. Гэта ж адбываецца і цяпер?» — піша «Беларускі Гаюн».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць