Усяго патроху

Сёння скрозь — мокры снег

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 13—15 кастрычніка 2009 года.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 13—15 кастрычніка 2009 года.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, днём 13 кастрычніка і на працягу сутак 14 кастрычніка па краіне чакаецца неспрыяльнае надвор’е.

У аўторак, 13 кастрычніка, днём на большай частцы тэрыторыі працяглыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Паўсюль чакаецца моцны вецер парывамі да 15—20 м/с.

У сераду, 14 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі працяглыя моцныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, у асобных раёнах вельмі моцныя ападкі. Па ўсёй краіне — моцны вецер парывамі да 15—21 м/с, па захадзе месцамі да 24 м/с.

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна. Ноччу пераважна па заходняй палове дажджы, месцамі моцныя. Днём на большай частцы тэрыторыі працяглыя моцныя дажджы. У паўночна‑заходніх раёнах мокры снег. Ноччу па ўсходняй палове краіны туман. У дзённыя гадзіны па паўднёвым усходзе месцамі навальніцы. Вецер ноччу пераменных напрамкаў 3—8 м/с, днём паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 4—9°C, на паўночным захадзе плюс 1—3°C, днём у Гомельскай і Магілёўскай абласцях да плюс 10—16°C.

У Мінску 13 кастрычніка воблачна. Ноччу невялікі дождж, днём працяглы моцны дождж. Вецер ноччу пераменных напрамкаў 3—8 м/с, днём паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 5—7°C.

У наступныя двое сутак, 14—15 кастрычніка, па рэспубліцы чакаецца воблачна. 14 кастрычніка працяглыя моцныя ападкі (мокры снег, па ўсходзе з дажджом), у асобных раёнах вельмі моцныя ападкі, месцамі галалёд. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 7—12 м/с, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна‑заходняй палове парывы да 16—21 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак 0 - плюс 7°C, па ўсходзе плюс 10—12°C.

15 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі ападкі з пераважаннем мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°C, днём ад мінус 1 да плюс 5°C.

У Мінску 14 кастрычніка захаваецца неспрыяльнае надвор’е. Воблачна. Працяглыя ападкі (пераважна мокры снег), ноччу і ў першую палову дня ападкі моцныя. Вецер паўночна‑заходні 7—12 м/с, парывы да 16—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 3—5°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць