СК скончыў расследаванне справы Ціханоўскай, Латушкі, Дылеўскага. Хутка завочны суд
СК скончыў расследаваць справу супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Палітыкаў збіраюцца судзіць завочна. «Спецыяльную вытворчасць» супраць іх распачалі ў кастрычніку.

Святлану Ціханоўскую абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах КК: у здрадзе дзяржаве, масавых беспарадках, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, распальванні варожасці, змове з мэтай захапіць уладу, закліках да санкцый.
Паўла Латушку абвінавачваюць у закліках да санкцый, распальванні варожасці, атрыманні хабару, стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Расследаваць гэтую справу СК завяршыў менш чым за паўтара месяца. Разам з Ціханоўскай і Латушкам завочна будуць судзіць сяброў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову, Сяргея Дылеўскага, Марыю Мароз. Справа перададзеная генпракурору для накіравання ў суд. Гэта азначае, што суд пройдзе ў бліжэйшыя месяцы.
А першы завочны суд адбудзецца па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Ён пачнецца 12 снежня.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары