Культура11

Анатолю Сысу прысвячаецца

У межах святкавання 50-годдзя паэта Анатоля Сыса (1959—2005) падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў у Мінску, Гомелі, Рэчыцы і Гарошкаве.

У межах святкавання 50-годдзя паэта Анатоля Сыса (1959-2005) падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў у Мінску, Гомелі, Рэчыцы і вёсцы Гарошкаў.

16 кастрычніка ў мінскім музеі Максіма Багдановіча пачне працу выставы мастака Алеся Квяткоўскага «Мая хата без сяброў не хата», а 21 кастрычніка мастак адкрые выставу «На крыле ў пчалінай маткі…» у гомельскай галерэі Гаўрыла Вашчанка.

26 кастрычніка, у дзень нараджэння Анатоля Сыса, літаратурныя вечарыны пройдуць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску, у Гомелі па адрасе вул. Палеская, 52 (пачатак а 18.00), у рэчыцкай Цэнтральнай раённай бібліятэцы.

31 кастрычніка на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў адбудзецца свята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я!..». На хаце Сыса ўдзельнікі свята адкрыюць мемарыяльную дошку. Будуць прэзентаваны кніга паэтычных прысвячэнняў Анатолю Сысу «Ягамосць» і зборнік выбраных вершаў паэта «Алаіза». У свяце запланаваны ўдзел Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Барыса Пятровіча, Касі Камоцкай, Алеся Бяляцкага, Сержука Сыса, Вальжыны Цярэшчанкі. Пачатак а 12.00.

КМ паводле budzma.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 8

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла9

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 8

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць