Усяго патроху1515

У Вялікабрытаніі паставілі статую Пуціна з *** замест галавы

У вёсцы Бэл-Энд англійскага графства Вустэршыр група мясцовых жыхароў устанавіла статую прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна залатога колеру з галавой у выглядзе пеніса ў знак пратэсту супраць поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Independent.

Статую ўсталявалі ў чацвер побач з дарожным знакам у цэнтры вёскі. Мясцовым жыхарам і мінакам раздавалі яйкі, якія можна было кінуць у расійскага прэзідэнта.

Акрамя таго, Пуціну далі званне Bellend of the Year, дзе слова Bellend абыгрывае назву вёскі і сугучнае з англійскім перакладам выразу «галоўка члена».

«Мне трэба было ўзнагародзіць кагосьці ўзнагародай Bellend of the Year, і я падумаў, што ёсць адзін чалавек, які сёлета ўсюды лічыцца bellend — і гэта Уладзімір Пуцін. Статую можна было закідаць яйкамі, і людзі ахвотна і з задавальненнем гэта рабілі», — распавёў арганізатар акцыі, які пажадаў застацца невядомым.

Ён дадаў, што плануе з групай аднадумцаў стварыць і прадаваць мініяцюрныя копіі статуі Пуціна з галавой-фаласам, каб сабраць сродкі для дабрачыннага фонду ў падтрымку ўкраінскіх уцекачоў.

Фота: PA MEDIA

«За год я бачыў разбурэнні, якія адбыліся ва Украіне, і як шмат людзей было вымушана пакінуць свае дамы ў выніку вайны. Таму я падумаў: «Я сапраўды хачу дапамагчы, я хачу зрабіць свой унёсак і паспрабаваць сабраць трохі грошай, каб дапамагчы гэтым людзям», — адзначыў арганізатар.

Гэта не першы падобны выпадак у свеце. У лістападзе ў Празе на месцы помніка савецкаму маршалу Коневу паставілі скульптуру Пуціна на ўнітазе ў выглядзе гобліна. Яе выставілі на аўкцыён са стартавай цаной у 10 тысяч еўра, а сродкі плануюць выдаткаваць на куплю і адпраўку баявога беспілотніка ўкраінскім войскам.

Каментары15

  • Бум-Бум
    16.12.2022
    Ай, дураки...
  • Axel Justas
    16.12.2022
    Гэта абраза для пеніса!!!
  • гоб
    16.12.2022
    Жоппа мира прославилась!
    Только ленивый не плюнет в путена!
    Милосердия

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць