Свет55

Прыгожын назваў прагнозы Мядзведзева «эратычнымі фантазіямі»

Выданне «РИА Твои новости» звярнулася да ўладальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, каб ён пракаментаваў прагноз на наступны год, дадзены былым прэзідэнтам Расіі, а цяпер намеснікам старшыні Рады Бяспекі Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. 

Мядзведзеў, чыя рыторыка стала вельмі рэзкай і грубай падчас вайны, 26 снежня стварыў цэлы трэд прадказанняў: нафта па 150 даляраў, газ за 5 тысяч даляраў за кубаметр, распад Еўрасаюза, грамадзянская вайна ў ЗША і г. д. Яшчэ адна фантазія заключалася ў тым, што Польшча і Венгрыя акупуюць заходнія вобласці «былой Украіны».

Прыгожын пракаментаваў гэта так:

«Так, я азнаёміўся з «прагнозамі» і не магу ніяк пракаментаваць эратычныя фантазіі. Вядома, любая фантазія мае месца. Але мне здаецца, што браты Стругацкія ў гэтым лепш за мяне разбіраюцца».

Слоўныя практыкаванні Прыгожына варта разглядаць у кантэксце тых унутраных працэсаў, якія адбываюцца ўсярэдзіне расійскіх уладных элітаў на фоне ваеннай кампаніі ва Украіне. Кіраўнікі мілітарысцкіх фармаванняў з цьмяным статусам накшталт Яўгена Прыгожына і Рамзана Кадырава на фоне паразаў у вайне пачалі ўсё больш рашуча крытыкаваць крамлёўскія эліты, час ад часу дапускаючы вельмі дзёрзкія выказванні нават адносна самых набліжаных да Пуціна асоб.

Каментары5

  • Mafkees
    28.12.2022
    Раскукарекалась Евгения Пригожина в последнее время ненашутку,чует свою важность.Пригожинские Шваберно-анальные войска это все что осталось у путена от армии.
  • a.hto.tam.idze
    28.12.2022
    Галоўная інтрыга вайны тронаў у Мардоры - хто першы кіне ў бункер ка... гранату.
  • Ел
    28.12.2022
    А этого петушару лысого все на мужиков тянет)))
    Хотя медведев для него и за девушку сойдет

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць