Грамадства33

За бчб-малюнкі мужчыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі

У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Разгляд справы пачаўся 20 снежня.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021-га па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.

«…З дапамогаю аэразольных балончыкаў з фарбавальнымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака «Пачатак населенага пункта» выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос», — гаварылася ў абвінавачванні.

Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП «Мінскэнерга», РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», КУП «Мінскаблдарбуд» на агульную суму болей за 700 рублёў.

Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.

Каментары3

  • Mar
    31.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • lipka
    31.12.2022
    Mar,праўду кажаце. Я, як рэпрэсаваная, магу гэта падцьвердзіць.
  • Алек. Ру
    31.12.2022
    Незразумелая, неадэкватная нянавісць лукашыстау́ да бел-чырвонага спалучэння ва у́сім, нават у нацыянальных строях, дзё вышыу́ку спрэс сталі рабіць сінюю замест традыцыйнай чырвонай, выснова, беларусы зау́жды былі экстрэмістамі.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць