Грамадства11

У Мінску кудысьці знік арт-аб'ект, прысвечаны беларускім айцішнікам

У Мінску знікла інсталяцыя арт-групы Hutkasmachnaa — шыльда IT-COUNTRY BIRTHPLACE на гаражы ў дворыку каля касцёла святога Роха. Гэта заўважылі самі мастакі і напісалі пра сітуацыю на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша CityDog.

«Здаецца, нашу фэйкавую таблічку выкралі галерысты. Але IT-краіна — гэта больш, чым проста кавалак дошкі, IT-краіна назаўжды ў кожным з нас», — сумна іранізуюць стрыт-артары.

Фэйкавая шыльда «IT-COUNTRY BIRTHPLACE» была прэзентаваная на персанальнай выставе стрыт-артараў 15 верасня 2020 года, а пазней размешчаная на адным з гаражоў на праспекце Незалежнасці, 44b/18, у дворыку каля касцёла святога Роха.

На шыльдзе на англійскай мове напісана, што гэты гараж — месца нараджэння ўсіх беларускіх IT-кампаній і ўнесены ў (неіснуючы) Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў. У арт-аб'екта ёсць нават свая старонка на TripAdvisor у раздзеле «Гістарычныя славутасці. Культурныя аб'екты і славутасці. Загадкавыя месцы».

Дарэчы, мастакі прапануюць усім, хто хоць раз быў у гэтым месцы, пакінуць свой каментарый і вывесці старонку фэйкавай славутасці ў топ.

Мінская арт-група Hutkasmachna ўтварылася ў 2016 годзе і стала вядомая сваімі інсталяцыямі, якія вы, напэўна, не раз бачылі на вуліцах Мінска. Адна з іх — цягнік паміж карпусамі завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышава — дагэтуль на сваім месцы. Таксама мастакі расстаўлялі на Пуліхава чырвоныя парасоны, упрыгожвалі чаротам масток паміж Лошыцай і Серабранкай, вешалі люстэркі на Інтэрнацыянальнай, «топілі» надпіс Design (або Resign).

Практычна ўсе працы стрыт-артараў былі дэмантаваныя супрацоўнікамі мінскіх ЖЭС і іншых адказных інстанцый. Але з некаторымі інсталяцыямі былі асаблівыя гісторыі. Напрыклад, у пачатку верасня 2021 года ў сетцы бурна абмяркоўвалі, чаму зафарбавалі трамвай на сцяне былой галерэі «Ў» — яшчэ адзін са знакавых арт-аб'ектаў Hutkasmachnaа. Тады новы арандатар будынка, стваральнік моднага хаба Dandy Land Андрэй Пратапопаў патлумачыў гэта паўаварыйным станам сцяны і прыкметным выцвітаннем самога малюнка.

Дарэчы, аўтары стрыт-арта па-філасофску ставяцца да таго, што з іх аб'ектамі заўсёды нешта адбываецца. «Іх могуць знесці, разбурыць, куды-небудзь панесці або загарадзіць плотам — за гэтым заўсёды цікава назіраць, і да такіх зменаў я стаўлюся як да часткі гарадскога жыцця», — дзяліўся ў свой час адзін са стваральнікаў арт-групы Андрэй Бусел у вялікім інтэрв'ю для CityDog.io.

8 верасня мінулага года мастак Андрэй Бусел быў затрыманы сілавікамі і асуджаны на 13 сутак. Пра прычыны затрымання да гэтага часу нічога невядома. Пазней Андрэй з'ехаў з краіны.

Чытайце таксама:

Смешнае: нейрасетка намалявала вокладкі альбомаў культавага гурта «Нейра Дзюбель»

Мінск патрапіў у сотню найлепшых гарадоў свету 2023 года. Угадайце, на якім мы месцы

Каментары1

  • хх
    05.01.2023
    цягнік выбітны. чырвоныя парасоны і астатняе таксама

    як сумна бачыць, як шэрасць змагаецца з яркімі мастакамі...

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць