Вайна33

ЗША ўзброяць Украіну «Марскімі вераб'ямі»

У рамках чарговага пакета ўзбраенняў Украіна атрымае ад ЗША не толькі бронемашыны Bradley і зенітныя комплексы Patriot, пра перадачу якіх ужо абвясціў Белы дом, але і кіраваныя ракеты RIM-7 Sea Sparrow («Марскі верабей»).

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведаміла выданне Politico.

Прызначаныя для перахопу паветраных цэляў ракеты Sea Sparrow былі прынятыя на ўзбраенне ў ЗША яшчэ ў 1976 годзе, аднак і праз амаль паўстагоддзя ўдасканаленыя версіі ракет выкарыстоўваюцца ВМС і марской пяхотай ЗША, а таксама флатамі іншых краін. Па даных Politico, украінскія вайскоўцы змогуць запускаць такія ракеты не з караблёў, а з наземных платформаў. Крыніцы выдання паведамілі, што для запуску Sea Sparrow атрымалася прыстасаваць пускавыя ўстаноўкі распрацаваных у часы СССР комплексаў «Бук».

Да гэтага часу ў якасці элементаў наземнай сістэмы СПА Sea Sparrow выкарыстаў толькі Тайвань, які атрымаў некалькі сотняў такіх ракет у пачатку 1990-х.

Sea Sparrow — распрацаваная карпарацыяй Raytheon кіраваная ракета класа «карабель — паветра» з паўактыўнай радыёлакацыйнай галоўкай саманавядзення. Далёкасць палёту ракеты і яе хуткасць ВМС ЗША не раскрываюць, аднак, па даных экспертаў, новыя версіі ракеты здольныя разганяцца да хуткасці, якая ў чатыры разы перавышае хуткасць гуку, і могуць знішчаць самалёты і крылатыя ракеты на адлегласці да 50 км.

Каментары3

  • Абу
    06.01.2023
    Смекаеш?
  • Верабейка
    06.01.2023
    Чакаем вясну калі “марскія верабейкі” вярнуцца з “выраю” палётаць над Драздамі
  • Sparrow
    07.01.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць