Свет22

У ЗША на волю выйшла адна з самых вядомых шпіёнак халоднай вайны

У ЗША пасля больш як 20 гадоў зняволення выйшла на свабоду Ана Монтэс — адна з самых вядомых шпіёнак часоў халоднай вайны. Монтэс, якой зараз 65 гадоў, працавала аналітыкам у разведвальным упраўленні Пентагона і шпіёніла на карысць Кубы, піша Бі-бі-сі.

Фота: ФБР

Пасля яе арышту ў 2001 годзе амерыканскія чыноўнікі сцвярджалі, што яна амаль цалкам раскрыла разведвальныя аперацыі ЗША на востраве.

Па словах аднаго з іх, Монтэс была адным з найбольш небяспечных агентаў, калі-небудзь затрыманых амерыканскімі спецслужбамі, яна нанесла Злучаным Штатам велізарную шкоду.

Мішэль Ван Клівія, былы кіраўнік контрразведкі пры прэзідэнце Джорджу Бушу-малодшым, у 2012 годзе заявіў Кангрэсу, што Монтэс скампраметавала ўсе дзеянні амерыканскіх агентаў на востраве.

«Кубінцы былі выдатна інфармаваныя наконт усяго, што мы ведалі пра іх, і маглі выкарыстоўваць гэта ў сваіх інтарэсах. Акрамя таго, яна змагла паўплываць на ацэнкі сітуацыі на Кубе ў сваіх размовах з калегамі, а таксама знайшла магчымасць даць атрыманую інфармацыю іншым дзяржавам», — сказаў Ван Кліў.

Пасля арышту Монтэс абвінавацілі ў раскрыцці асоб чатырох амерыканскіх разведчыкаў і велізарнай колькасці сакрэтных матэрыялаў. Яе асудзілі да 25 гадоў турмы. Выносячы прысуд, суддзя заявіў, што сваімі дзеяннямі яна паставіла пад пагрозу бяспеку ўсёй амерыканскай нацыі.

У адрозненне ад многіх іншых вядомых шпіёнаў часоў халоднай вайны, Анай Монтэс рухалі ідэалагічныя меркаванні, а не асабістая выгада. Ёй не падабалася, як адміністрацыя Рональда Рэйгана дзейнічае ў Лацінскай Амерыцы, і шмат у чым менавіта гэта падштурхнула яе да супрацоўніцтва з кубінскай разведкай.

У справаздачы генеральнага інспектара міністэрства абароны ЗША гаворыцца, што Монтэс была абураная падтрымкай, якую амерыканцы аказвалі «Контрас» — паўстанцкай групоўцы правага кірунку, падазраванай у здзяйсненні ваенных злачынстваў і іншых злачынстваў у Нікарагуа.

У справаздачы сцвярджаецца, што ў 1984 годзе да яе звярнуўся яе аднакурснік па Універсітэце Джона Хопкінса. Пазней яе пазнаёмілі з агентам кубінскай разведкі, і яна без ваганняў пагадзілася працаваць на кубінцаў, каб дапамагчы Нікарагуа.

У наступным годзе Монтэс з'ездзіла ў Гавану для навучання шпіёнскаму рамяству, а затым паступіла на працу ў разведвальнае ўпраўленне Міністэрства абароны, дзе ў выніку даслужылася да пасады старшага аналітыка па ўрадзе Кубы.

На працягу амаль двух дзесяцігоддзяў яна кожныя некалькі тыдняў сустракалася з кубінскімі куратарамі ў рэстаранах Вашынгтона і перадавала ім цалкам сакрэтную інфармацыю. Новыя заданні ёй перадавалі з дапамогай радыёперадач, якія трансляваліся на кароткіх хвалях.

У верасні 2001 года яе затрымалі — супрацоўнікі амерыканскай разведкі атрымалі інфармацыю пра тое, што хтосьці з урадавых службоўцаў шпіёніць на карысць Кубы.

Пасля вызвалення Монтэс пяць гадоў будзе знаходзіцца пад наглядам. Ёй таксама забаронена працаваць на ўрад або звязвацца з замежнымі агентамі без дазволу.

Аднак у ФБР лічаць, што яна наўрад ці будзе аднаўляць сувязі са сваімі кубінскімі куратарамі.

«Гэтая частка яе жыцця мінула, — сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Сі-бі-эс Піт Лэп, адзін з агентаў, якія арыштавалі Монтэс. — Наўрад ці яна будзе рызыкаваць сваёй свабодай».

Каментары2

  • Ал
    08.01.2023
    Вот это Куба! Такi жах...
  • Крендель
    08.01.2023
    Там и кремлёвских агентов полно. Одни Донни чего стоит

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць