Вайна44

Удар па Дняпры: колькасць ахвяр вырасла да 21, украінскія СПА не збівалі ракету

14 студзеня Расія ўдарыла ракетамі па Дняпры, адна з іх прыляцела ў шматпавярховік. Па даных на раніцу, загінуў 21 чалавек, 73 параненыя. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Па Дняпры білі крылатымі ракетамі Х-22, якія прызначаныя для знішчэння авіяносных груп у моры. Па інфармацыі Паветраных сіл УСУ, іх было выпушчана пяць. Пускі ажыццяўляліся з Курскай вобласці і з акваторыі Азоўскага мора.

Учора Аляксей Арастовіч сказаў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік, збіла ўкраінская СПА. Аднак ва Узброеных сілах абверглі гэта.

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук заявіў, што ў іх няма агнявых сродкаў, здольных збіваць гэты тып ракет.

«З пачатку ваеннай агрэсіі Расіі па тэрыторыі Украіны было выпушчана больш за 210 ракет гэтага тыпу. Ніводная не збіта сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Толькі зенітныя ракетныя комплексы, якія ў перспектыве могуць быць перададзены Украіне заходнімі партнёрамі (гаворка ідзе пра такія сістэмы, як Patriot PAC-3 або SAMP-T), здольныя перахопліваць гэтыя паветраныя мэты», — пракаментаваў Аляшчук.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Ракета Х-22 мае максімальную далёкасць да 600 км. Пры ўжыванні з вялікіх адлегласцяў адхіленне ад мэты можа складаць сотні метраў.

У Дняпры аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Каментары4

  • Суддзя ў адстаўцы
    15.01.2023
    Не передача Украине средств защиты от уничтожения мирного населения - это преступление всей антироссийской коалиции, способствует увеличению жертв, затягиванию военных действий, увеличению риска вторжения россии в страны Евросоюза.
  • Нехта кажа, я гляджу.
    15.01.2023
    Думка , расея вінавата, гэта першае, гінуць людзі з абодвух бакоў, гэта другое, расею трэба астанавіць, бо расея пачала гэтую вайну, гэта трэцяе, і расея вінавата, кола замкнулася.
  • Нехта
    16.01.2023
    Вось толькі пачыналіся і пачынаюцца гэтыя ўдары з абстрэлаў. Дзе 2-3 украінскіх салдат чамусьці ледзь ні кожны тыдзень гінулі. І цудоўнай выявай, калі прылятала ў бок страляючай артылерыі або РСЗА, вандроўных мінамётаў у грузавых прычэпах, разносіла іх да чортавай маці з бавоўнай боекамплекта ва ўсе бакі, асабліва да жылой забудовы, рынкаў, пачыналася перакрыцце вуліц, дбайная ўборка слядоў, затым аналіз ва украінскі бок, а потым у распрапагандонаў пачынаўся прыступ скулёжа і плачу: нацысты падабмілі бамбас, дзе вы ж былі 8 гадоў.

Цяпер чытаюць

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так12

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»34

Канец эпохі: MTV згортвае вяшчанне сваіх каналаў па ўсёй Еўропе1

Цяжкія баі на мяжы Афганістана і Пакістана: талібы ўступілі ў бой з пакістанскай арміяй6

Зваршчык з сяброўкай заняліся сэксам днём проста пасярод мінскага парку33

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту3

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так12

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць