Вайна2222

Арастовіч патлумачыў сваю заяву пра тое, што ракету ў Дняпры збіла СПА

Учора дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у жывым эфіры памылкова заявіў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік у Дняпры, збіла ўкраінская СПА. Ён патлумачыў, чаму так сказаў.

Скрын з эфіру «Фейгін LIVE»

«Народ, я проста стаміўся, — піша ў тэлеграме Арастовіч. — 320 дзён прамых вечаровых эфіраў, калі не лічыць астатняй працы, пастаяннае недасыпанне, пастаянны інфармацыйны перагруз, камандзіроўкі. Мільёны кантактаў у дзень і ўсё са «звыштэрміновай і звышважнай» інфармацыяй.

Па семдзесят паведамленняў у дзесяць хвілін. З такой жа.

Дапамажы тым, выратуй тых, выслухай таго, умяшайся там.

Мне ў ходзе саміх эфіраў дасылаюць людзі, адзін надзейнейшы за іншага (вайскоўцы), мноства паведамленняў у развіццё тэмы — і як правіла, супярэчаць адзін аднаму.

І я ўсё гэта павінен улічваць — у спалучэнні і ва ўзаемадзеянні, шукаць ісціну».

Палітык расказаў, адкуль узялася версія, што ракету збілі СПА.

«Мой таварыш, былы СПАшнік, ішоў па вуліцы ў момант трапляння. Ён мне сказаў, што на 100% чуў два выбухі і апазнаў першы як працу СПА.

Да гэтага часу ён не памыляўся. І быў упэўнены, што ракету збілі», — патлумачыў Арастовіч і дадаў, што варта было інакш сфармуляваць сваю думку.

Нагадаем, пазней гэтую версію абверг камандуючы Паветранымі сіламі УСУ. А мэр Дняпра Барыс Філатаў заклікаў СБУ і контрразведку адрэагаваць на словы Арастовіча пра ракету.

Каментары22

  • Адроўка
    15.01.2023
    сильно много аристовича------ хотя, он всегда был пустышкой.
  • ENIL
    15.01.2023
    "Свой среди чужих,чужой среди своих"!
  • Пеця
    15.01.2023
    Расейскi агент ён.

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў25

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

Трамп прымерыў залаты медаль Алімпіяды і адмовіўся яго вяртаць6

У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер2

Новы трэнд — малодзіва замест вітамінаў. Яно сапраўды карыснае?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў25

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць