Свет

«Асоба, амаль ідэнтычная натуральнай». Гіркін намякнуў, што сёння замест Пуціна выступаў двайнік

Былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), а цяпер папулярны ў Расіі блогер, які амаль ад самага пачатку правядзення пуцінскай «спецаперацыі» з'яўляецца суровым крытыкам не яе самой, а таго, як яна робіцца, апошнім часам дапускае вельмі вострыя выказванні ў тым ліку і ў адрас самога Пуціна. Вельмі дзёрзка ён выказаўся і сёння, каментуючы выступленне расійскага лідара падчас наведвання ім Абухаўскага завода ў Санкт-Пецярбургу, засумняваўшыся нават у рэальнасці асобы спікера.

Пуцін (ці, на думку Гіркіна, «асоба, амаль ідэнтычная натуральнай») на Абухаўскім заводзе. Фота: Аляксей Данічаў / РІА «Новості»

Гіркін не падзяляе паказнога аптымізму Пуціна, калі той сказаў, што праца «абаронных» прадпрыемстваў дае падставы мець упэўненасць у расійскай перамозе ў вайне. Ён лічыць, што сама па сабе колькасць узбраенняў нічога не вырашае: 

«З ракетамі СПА вайны яшчэ ніхто не выйграваў…, а ракеты «Хаймарс» збіваць нашымі ракетамі не вельмі атрымліваецца (так як колькасць ракет — гэта яшчэ не ўсё, трэба яшчэ дастатковая колькасць комплексаў і дывізіёнаў, РЛС, навучанага асабовага складу, войскаў СПА і яшчэ многае іншае)».

А пасля таго дзёрзка падкрэсліў сваё расчараванне менавіта ў Пуціне і нават намякнуў, што замест яго выступаў двайнік:

«Я нічога і не чакаў ад гэтага шырока разрэкламаванага выступлення (асобы, амаль ідэнтычнай натуральнай). Таму і не расчараваны. Звычайнае бла-бла-бла ні пра што».

Чытайце таксама:

Пуцін: Расія пачала «спецаперацыю», каб спыніць вайну

«Вы там …анулись …яди кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Гіркін: Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні. Лукашэнку да Гаагі не давязуць

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць