Свет

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

У англійскім графстве Кент зафіксаваны ўсплёск менінгіту сярод моладзі. Вядома прыкладна пра 20 выпадкаў заражэння, два чалавекі — школьніца і студэнтка — памерлі, паведамляе The Guardian.

Чарга па антыбіётыкі каля Кенцкага ўніверсітэта. Фота: Carl Court / Getty Images

Менінгіт — гэта небяспечная інфекцыя, якая паражае абалонкі галаўнога і спіннога мозгу. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра тып B, выкліканы бактэрыяй менінгакок, якая перадаецца паветрана-кропельным шляхам.

Успышка пачалася ў пачатку сакавіка. Большасць хворых — маладыя людзі ва ўзросце 18—21 года. Частка выпадкаў ужо пацверджаная лабараторна, астатнія яшчэ правяраюцца.

Мяркуецца, што крыніцай заражэння мог стаць папулярны начны клуб у Кентэрберы, дзе ў пачатку сакавіка праходзілі вечарынкі. Інфекцыя, верагодна, хутка распаўсюдзілася праз цесныя кантакты, у тым ліку ў студэнцкіх інтэрнатах.

Медыкі адзначаюць, што такі маштаб распаўсюджвання за кароткі час — вельмі рэдкі выпадак. Людзям, якія наведвалі гэты клуб або ўвогуле звязаныя з універсітэтам, рэкамендуюць прымаць антыбіётыкі.

У рэгіёне ўжо выкарыстана некалькі тысяч доз прэпаратаў, а таксама плануецца вакцынацыя студэнтаў. Пры гэтым у аптэках назіраецца дэфіцыт вакцын, некаторых людзей запісваюць у чаргу.

Улады лічаць, што сітуацыю ўдасца ўзяць пад кантроль дзякуючы лячэнню і прышчэпкам, і не чакаюць шырокага распаўсюджвання хваробы па ўсёй краіне.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць