«Завистливые злопыхания крыс». Раёнкі Магілёўшчыны дружна апублікавалі артыкулы, як кепска жывецца беларусам у эміграцыі. Чытаць гэта — асалода
«Раёнкі» ў тэлеграме расказваюць пра добрае жыццё на радзіме і невыноснае існаванне ў Лондане і Варшаве.
Райцэнтр Акцябрскі. Скрыншот: відэа канала «Рудабельская паказуха»
«Беласнежная палуба нашага карабля»
У самым усходнім і адным з самых абязлюдзелых раёне — Хоцімскім — цешацца з таго, што праціўнікі дыктатуры з'язджаюць. Яны названыя «пацукамі», якія не топчуць «беласнежную палубу нашага карабля пад назвай Беларусь».
Публікацыя хоцімскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Мы пакараем касмічныя прасторы, мы сталі домам для сотняў людзей, якія патанаюць у віры гульняў замежных палітыкаў і іх падхалімаў, мы стварылі ўсе ўмовы, каб у нашых дзяцей былі мары, якія яны абавязкова ажыццявяць, а нашы старыя ні ў чым не мелі патрэбу. Зайздросныя зласлівыя пацукі з-за мяжы толькі ўмацоўваюць нашу веру ў тое, што ўсё мы робім правільна», — адзначаюць яны.
«Жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё»
Касцюковіцкім прапагандыстам давялося перажываць за жыхароў Лондана.
«Пакуль нашы змагары крычаць на ўсю Еўропу пра тое, як ім цяжка жыць у Беларусі, жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё», — заяўляюць яны.
Публікацыя касцюковіцкіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Цэны на электраэнергію настолькі высокія, што далёка не кожны можа дазволіць сабе цёплы дом. У выніку людзі захворваюць і паміраюць. Вы думаеце, што «ўслаўлены» заходні ўрад гэтага не бачыць? Бачыць, але бяздзейнічае. Ім напляваць на сваіх грамадзян, як, зрэшты, і на беларусаў», — робяць выснову прапагандысты.
За мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай»
Краснапольскаму раёну выпала хваліць беларускую медыцыну.
«У нашай краіне людзі не пазбаўленыя магчымасці выбару: напрыклад, па медычную дапамогу можна звяртацца бясплатна, але і для тых, хто хоча скарыстацца паслугамі платнай медыцыны, такая магчымасць не выключана», — пішуць яны.
Публікацыя краснапольскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Але нашых суайчыннікаў, якія ўцяклі за мяжу, такі расклад не задавальняе, — заяўляецца ў допісе далей. — На практыцы аказалася, што яны «хочуць» праходзіць абследаванні і лячыцца задорага, доўга і не па часе ў лекараў-«прафесіяналаў», якія лечаць усіх запар ібупрафенам».
Паводле прапагандыстаў, за мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай, ды яшчэ і «супер-градуснік, мякка кажучы, падводзіць».
Магілёўскія ідэолагі дадаюць: «Часам беларус не жадае чакаць свайго бясплатнага прыёму. Тады можна запісацца на платныя паслугі».
Разам з тым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, беларускім бальніцам і паліклінікам не хапае 4600 дактароў ды 3330 медсясцёр.
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец»
Чэрыкаўскім работнікам прапагандысцкага фронту загадалі бэсціць сваіх землякоў, з’ехаўшых пасля «няўдалай каляровай рэвалюцыі жніўня 2020 года».
Публікацыя чэрыкаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец. Вярнуцца дадому — значыць адказаць перад дзяржавай за ўсе свае ўчынкі. Гэтага яны, вядома, не жадаюць. Вось і скардзяцца ў сацсетках на сваю долю. А думаць пра тое раней трэба было», — пішуць ідэолагі.
«Грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага ў Польшчы»
Быхаўскія прапагандысты страшаць: «Чым мацней зніжаецца ўзровень жыцця палякаў, тым больш люта яны пачынаюць ненавідзець беларусаў».
Паводле прапагандыстаў, у вачах палякаў «грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага, які не мае грошай, вечна ные і лае Польшчу і саміх палякаў».
Публікацыя быхаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Насамрэч палякі зацікаўленыя ў тым, каб беларусы прыязджалі да іх працаваць.
А колькасць беларусаў, якія хочуць перабрацца ў суседнюю краіну, павялічваецца. З 2019 года ў Польшчы беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў пасля ўкраінцаў.
Паводле звестак Цэнтра беларускай салідарнасці, на 30 верасня 2022 года 59 327 грамадзян Беларусі мелі дазвол на права пражывання ў Польшчы.
У Беларусі — «Хто хоча сумленна працаваць — забяспечаны працаю і годным заробкам»
Публікацыя бабруйскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
У Бабруйску тым часам сярэдні заробак (па даных за кастрычнік 2022 года) склаў 1 311 рублёў, а ў раёне яшчэ менш — 1 197 рублёў.
«Раскаянне мусіць быць шчырым і чыстым, як само свята Раства»
Прапагандысты са Шклоўскага раёна лічаць, што «збеглыя рады б вярнуцца, але іх трымае страх».
«І ў Год міру і стварэння наш прэзідэнт і наша грамадства даюць ім шанец — раскаяцца і даказаць сваё раскаянне, вярнуцца ў сваю хату і да сваіх родных… Але толькі пры ўмове, што гэтае раскаянне будзе шчырым і чыстым, як само свята Раства… І пацверджаным учынкамі», — раяць ідэолагі з малой радзімы Лукашэнкі.
Публікацыя шклоўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Іх калегі з Круглянскага раёна дапаўняюць, цытуючы Лукашэнку:
«Дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!»
Прапагандысты з Магілёўскага раёна ўпэўненыя, што ў беларусаў-эмігрантаў «ад настальгіі ўжо скулы зводзіць» і ім «давядзецца жыць успамінамі», а далей падказваюць:
«Ну ці набрацца смеласці — вяртацца, не баяцца адказнасці за ўсё, што нарабілі. А ўжо потым і жыць спакойна на радзіме — з сямʼёй, сябрамі».
Атака на беларусаў-эмігрантаў пакуль адпрацаваная, як выглядае, толькі на прапагандысцкіх пляцоўках Магілёўскага рэгіёна. Не выключана, што да Магілёўшчыны падключаць неўзабаве іншыя вобласці.
Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»22
Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў2525
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022, і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя66
«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску11
З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва11
Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў25
Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў
Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»22
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022, і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя66
«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў44
Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна1212
У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант2020
У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант20
Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!88
Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!8
Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic33
Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic3
У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць11
У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць1
«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю1212
«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12
Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў2323
Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў23
Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай88
Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай8
Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў1212
Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў12
Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы77
Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7
У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў66
У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў6
Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае3232
Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32
У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер22
У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер2
Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць3636
Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць36
У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка33
У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3
«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі5252
«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52
«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько55
«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5
На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА33
На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА3
У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома22
У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2
На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт1414
На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт14
У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку55
Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»2
Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў25
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022, і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя6
«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1
З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1
Каментары
как а я кр ы са та
сапраўды - ус лада вачэй і ушэй маіх