Здарэнні

У Жлобіне затрыманы тры наркагандляры

У ліку затрыманых — два мужчыны 22 і 25 гадоў і 23‑гадовая дзяўчына.

У Жлобіне вечарам 22 кастрычніка супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама сумесна з калегамі з райаддзела міліцыі затрымалі трох грамадзян, якія наладзілі канал пастаўкі і распаўсюджвання наркотыкаў у раённым цэнтры. Пра гэта паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Ігар Грышкевіч.

У ліку затрыманых — два мужчыны 22 і 25 гадоў і 23‑гадовая дзяўчына. У іх канфіскавана больш як 30 палімерных скруткаў з гатовым для рэалізацыі амфетамінам, а таксама марыхуана. Знойдзены і яшчэ не расфасаваны парашок.

Паводле слоў Грышкевіча, злачынная група мела дакладнае размежаванне абавязкаў — адны адказвалі за пастаўкі, іншыя — за рэалізацыю. Сетка была добра заканспіравана і ажыццяўляла пастаўкі наркотыкаў у вялікіх аб’ёмах. Рэалізацыя сінтэтычных наркотыкаў рабілася толькі пэўнаму колу спажыўцоў.

«Карпатлівая праца аператыўнікаў вялася на працягу некалькіх месяцаў. За гэты час былі ўстаноўлены ўсе ўдзельнікі, схемы пастаўкі і рэалізацыі наркотыкаў. Аперацыя праходзіла адначасова ў некалькіх месцах. Рабілася гэта толькі з адной мэтай — выключыць любую верагоднасць уцечкі інфармацыі ад затрыманых», — растлумачыў Грышкевіч. Усе мерапрыемствы па затрыманні праходзілі пры сілавой падтрымцы байцоў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

Усяго за дзевяць месяцаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці выяўлены 522 злачынствы, якія звязаны з незаконным абаротам наркотыкаў, амаль палова з іх — збыт наркатычных сродкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць