Эканоміка88

Летась беларусы ў Польшчы адкрылі амаль у 4 разы больш фірм, чым у 2020-м. Чым там займаюцца беларускія бізнэсоўцы 

У Польшчы дзейнічае каля 5 тысяч бізнэсаў, дзе, прынамсі, адзін з сузаснавальнікаў з'яўляецца беларусам. Амаль траціна з іх з'явілася ў 2022 годзе.

Імклівы рост з 2021 года

Па даных польскага Галоўнага цэнтра эканамічнай інфармацыі, летась у Польшчы зарэгістравалі 1745 фірм з беларускім капіталам. У 2021 годзе такіх было 886. У 2020 і 2019 — 469 і 458 адпаведна. 

Як паказвае статыстыка, імклівы рост колькасці польскіх кампаній з беларускімі каранямі прыйшоўся на паслявыбарныя 2021 і 2022 гады. Апошнія два гады прырост складаў па 90 — 97%.

Найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў карыстаецца Мазавецкае ваяводства (Варшава), на долю сталічнага рэгіёна прыходзіцца 53,9% фірм, на другім месцы ідзе Беласточчына з 12,85%, на трэцім Любліншчына — 7,93 %.

Чым беларускі бізнэс займаецца ў Польшчы?

Найбольш папулярным відам дзейнасці сярод беларускіх бізнэсменаў у Польшчы з'яўляюцца аўтамабільныя перавозкі, у гэтай галіне дзейнічае 885 беларусіх кампаній з 4980. У 2021 годзе такіх было 473. Імкліваму росту колькасці транспартных кампаній з беларускімі каранямі спрыяюць санкцыі. Падрабязней пра масавы рэлакейт беларускіх транспартнікаў у Польшчу і Літву «Наша Ніва» пісала раней. 

Чытайце падрабязней: З Беларусі масава рэлакуюцца не толькі IT-кампаніі, але і транспартныя

На другім месцы застаюцца будаўнічыя кампаніі. Такіх у Польшчы па стане на 2022-і працуе 314, у параўнанні з 2021 года прырост не такі заўважны — плюс 65 кампаній.

На трэцім месцы ідзе дзейнасць, звязаная з праграмаваннем, — 296. У ІТ, як і ў транспартнай галіне, за 2022 год быў зафіксаваны амаль двухразовы прырост — плюс 132 за год.

А як з бізнэсам у Беларусі?

Паралельна з ростам колькасці кампаній з беларускім капіталам за мяжой за апошнія два гады ў Беларусі назіраецца скарачэнне колькасці ІП. За мінулы год паменшала на 9 366 прадпрымальнікаў. Нягледзячы на гэта, улады, пачынаючы з 2022 года, працягваюць павялічваць падатковую нагрузку на ІП і скарачаць для іх ільготы па ўнёсках у ФСАН.

Пра заняпад сферы ІТ і грузаперавозак кажа і афіцыйная статыстыка. Так, напрыклад, за 2022 год чысты адток кадраў з ІТ склаў амаль 15 тысяч чалавек. Па выніках мінулага года, унёсак ІТ-сектара ў ВУП склаў мінус 0,2%. Унёсак сектара «транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць» — мінус 0,9%. Для параўнання яшчэ ў 2021 годзе ІТ дадалі ВУП плюс 0,7%, транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць — плюс 0,1%.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Беларусь стала рэзка менш купляць абсталявання. Як вайна і санкцыі адбіліся на гандлі

Каментары8

  • Аноним из Варшавы
    30.01.2023
    Как я понимаю тут только sp. z o.o. считаются? Потому что по ИП я думаю намного больше прирост был, учитывая что в айти сфере многие через B2B контракт оформляются в Польше
  • Паляшук
    30.01.2023
    Урады суседзяў дзякуюць лукашыстам за стымуляванне развіцця бізнесу ў іхніх краінах і рост падатковых паступленняў. Нядаўняя пастанова саўміна пра забарону прыватным кампаніям на продаж акцый без узгаднення дзяржавы - у тую ж касу. Усё, што неяк рухаецца, унеслі. Яны сапраўды вераць, што іхні ваенны камунізм будуць трываць людзі, каторыя ўкладваліся ў справу 10-30 гадоў?) Прасцей сапраўды перавезці персанал за мяжу, асабліва сэрвісным кампаніям. Хутка ўсе у Варшаве ці Вільні пабачымся.
  • Санкцыі забіваюць не рэжым, а народ.
    30.01.2023
    Гэта ўсе вядома прэўкрасна але беларусы ў самой Беларусі хутка пачнуць падыхаць з голаду або кідацца з мастоў ад без входнасці.

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць