Усяго патроху

Аўтарка вядомага дапаможніка па «расхламленні жыцця» больш не падтрымлівае ідэальную чысціню

Мары Конда, кансультант па ўборцы і аўтарка бестселера «Магія ўборкі, якая змяняе жыццё», пераканала і паказала тысячам людзей, як навесці дома парадак. Аднак цяпер усё змянілася. Мары кажа, што яе дом ужо не такі ахайны.

Фота: старонка KonMari by Marie Kondo ў фэйсбуку

Мары таксама маці траіх дзяцей.

«У мяне дома беспарадак, але тое, як я баўлю час, здаецца мне правільным у гэты перыяд жыцця […] Да гэтага часу я была прафесіяналам ва ўборцы і рабіла ўсё магчымае, каб заўсёды падтрымліваць парадак дома […] Цяпер я адмовілася ад гэтай ідэі ў добрым сэнсе. Для мяне больш важна бавіць час з дзецьмі», — сказала спадарыня Конда ў інтэрв’ю The Washington Post.

Некаторыя людзі падзяліліся сваёй рэакцыяй у сацыяльных сетках і адрэагавалі станоўча, бо нарэшце пачулі парады японскай кансультанткі, якія набліжаныя да рэальнага жыцця.

«Той факт, што Мары Конда, лідар міленіялаў, якіх яна вучыла захоўваць толькі тыя рэчы, што выклікаюць радасць, перастала наводзіць парадак у сваім доме цяпер, калі ў яе трое дзяцей, сапраўды мяне павесяліў», — напісаў адзін з карыстальнікаў твітара.

«Прачытаўшы, я адчула палёгку і нармальнасць свайго ладу жыцця. У мяне трое дзяцей і я спрабавала метад КонМары кожныя тры месяцы, але гэта проста неажыццяўляльна. Вядома, расхламленне патрабуе ШМАТ ЧАСУ, але трымаць свой дом у чысціні, як у каталогу IKEA? Гэта фізічна немагчыма з трыма дзецьмі», — напісала яшчэ адна карыстальніца.

Для Конда, якая кажа, што яе філасофія прыбірання часткова заснаваная на сінтаізме карэнных японцаў, падтрыманне парадку ў доме — гэта толькі частка практыкі, піша NPR.

Па словах жанчыны, «канчатковая мэта — выпраменьваць радасць штодзень і жыць у радасці». Мары апісвае гэтую філасофію як курашы, што, паводле яе слоў, прыкладна можна перакласці з японскай мовы як «лад жыцця».

Трэба сказаць, што пазбаўленне ад хламу — гэта не столькі тэндэнцыя, колькі неабходнасць для многіх гараджан у Японіі і іншых частках Азіі, дзе кватэры першапачаткова маленькія.

Згодна з даследаваннем жылля і зямель, праведзеным японскім урадам у 2019 годзе, сярэдні памер дома ў Токіа крыху большы за 65 квадратных метраў. Гэта прыкладна столькі ж, як і сярэдні памер кватэры.

Конда, чые арганізатарскія здольнасці дазволілі ёй стаць гераіняй двух серыялаў на Netflix, і раней сутыкалася з негатыўнай рэакцыяй, у тым ліку за тое, што адлюстроўвала акуратнасць як нешта выключна японскае, а таксама за тое, што раіла захоўваць не больш за 30 кніг (апошняе, паводле яе слоў, было памылкай).

У сваёй першай кнізе, якая была апублікаваная ў 2010 годзе, Мары сцвярджала, што рэзкая рэарганізацыя «выклікае, адпаведна, кардынальныя змены ў ладзе жыцця і поглядах».

«Сапраўдная мэта навядзення парадку не ў тым, каб скараціць колькасць вашых рэчаў ці расчысціць прастору», — кажа Конда. А хутчэй — навучыцца рабіць асэнсаваны выбар і знаходзіць задаволенасць у паўсядзённым жыцці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай4

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы6

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай4

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць