Грамадства88

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС

Меркавалася, што беларусы не змогуць карыстацца інтэрнэтам пры паездках у Расію першыя суткі. Аднак, як вынікае з каментарыяў, на практыцы ўсё выйшла як па чарнамырдзінскім заўсёды.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Dmitry Travnikov / Getty Images

Беларусы пацвярджаюць, што ў Расіі турыстам ці камандзіровачным цяпер даводзіцца жыць без інтэрнэту. Некаторым шанцуе, але гэта хутчэй выключэнне з правілаў. Адзін з карыстальнікаў аператара А1 дзеліцца сваім неадназначным досведам:

«У гэтыя выхадныя быў у Піцеры і пасля сутак запрацаваў інтэрнэт. А ў сябра — не, хоць у абодвух А1».

Іншыя абаненты таго ж аператара таксама былі вымушаныя абмяжоўвацца званкамі:

«На мінулым тыдні інтэрнэт А1 не працаваў, толькі званкі (была ў Піцеры)».

У абанента МТС сітуацыя таксама была складанай. 

«Была 5 дзён у Расіі, у аўторак вярнулася. Інтэрнэт там так і не з'явіўся, толькі званкі. У мяне МТС», — піша адна з чытачак.

Яе словы пацвярджаюць і іншыя карыстальнікі:

«МТС не працаваў 1,5 сутак».

«МТС не працуе нават праз суткі… Толькі з Піцера прыехаў».

Не лепшыя справы і ў абанентаў life:). Каментар аднаго з беларусаў лаканічны і адназначны:

«Лайф не працуе ў Расіі, праверана асабіста».

Праблема закранае ўсіх беларускіх аператараў без выключэння:

«Усе аператары не працуюць, нядаўна сама сутыкнулася з гэтай праблемай, на дзень прыехала ў Маскву па справах!»

Сутыкнуўшыся з такой ненадзейнасцю, беларусы пачалі шукаць альтэрнатыўныя рашэнні. Самае папулярнае — набыць расійскую SIM-карту. Сцвярджаюць, што зрабіць гэта не так ужо і складана: «Біяметрыю зрабіць, і купіў расійскую сімку — усё».

Іншы каментатар нават прапануе пакрокавую інструкцыю, як спрасціць працэс і пазбегнуць паходаў у Шматфункцыянальны цэнтр надання дзяржаўных і муніцыпальны паслуг (МФЦ):

«У банку «Сбербанк» можна зрабіць усё пад ключ) і не трэба ў МФЦ ездзіць і г.д. Я пазаўчора рабіў, у «Сбербанку» і СНIЛС («Страховой номер индивидуального лицевого счёта» — НН) далі, і біяметрыю, усё там, толькі потым паехаў сімку за 5 хвілін зрабіў».

Яшчэ адзін прапануе набыць на «Азоне» сім-карту расійскага МТС і актываваць праз асабісты кабінет беларускага аператара.

На фоне практычных парад чытачы не забываюць і пра іронію, прыгадваючы гучныя абяцанні пра адзіную прастору сувязі. Адзін з каментароў трапна падсумоўвае ўсю сітуацыю:

«Адменім роўмінг, казалі яны з кожнага праса. У выніку адмянілі інтэрнэт))))»

Нагадаем, што на пачатку кастрычніка 2025 года расійскія мабільныя аператары пачалі ўводзіць так званы перыяд астуджэння для ўсіх уладальнікаў замежных сім-картаў.

Меркавалася, што гэта будзе дзейнічаць толькі першыя 24 гадзіны пасля перасячэння мяжы Расіі. Абмежаванне павінна было дапамагчы ў барацьбе з дронамі, якія б'юць па расійскіх заводах і вайсковых базах.

Але да сярэдзіны кастрычніка высветлілася, што сістэма не працуе. Большасці аператараў проста не ўдаецца зняць блакіроўку.

Абмежаванні тычацца не толькі мабільнага інтэрнэту, але і СМС-паведамленняў.

Нямала людзей у каментарах у сацыяльных сетках проста засцерагаюць ад паездак у Расію: «Няма чаго беларусам наогул туды ездзіць цяпер».

Каментары8

  • Румын
    16.10.2025
    Вэлкам ту 3.14дарашка
  • )))
    16.10.2025
    Все просто. Белорусскими симками в роуминге украинские беспилотники тоже могут управляться)))))
  • даведка
    16.10.2025
    Абы у русских здесь работал Интернет, а то завалят Лукашенко своими тиктоками.

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць