Навука і тэхналогіі

Творца першых у свеце генна-мадыфікаваных дзяцей распавёў пра іх стан

«Іх лёс выклікае не толькі вялікія надзеі, але і сур'ёзную турботу».

Фота: Mark Schiefelbein, AP

Нана і Лулу — дзве дзяўчынкі-двайняты і па сумяшчальніцтве першыя дзеці ў свеце са штучна змененымі генамі. Яны нарадзіліся яшчэ ў 2018 годзе рашэннем кітайскага біёлага Хэ Цзянкуя, які сваім учынкам літаральна шакаваў увесь звычайны і навуковы свет.

Нядаўна навуковец вырашыў падзяліцца інфармацыяй аб тым, як жывуць і як сябе адчуваюць дзеці праз пяць гадоў пасля эксперыменту, дзякуючы якому дзяўчынкі ад нараджэння валодаюць імунітэтам супраць ВІЧ-інфекцыі.

Яго словы 7 лютага прывяла газета South China Morning Post.

«У іх нармальнае, мірнае і спакойнае жыццё. Дзяўчынкі ў гэты момант шчасліва жывуць са сваёй новай сям'ёй. Яны гэтага заслугоўваюць, і мы павінны гэта шанаваць», — сказаў Хэ Цзянкуй.

Біёлаг адзначыў, што адчувае моцнае захапленне і адначасова з гэтым сур'ёзнае хваляванне за іх дабрабыт і будучыню, як быццам «сапраўдны тата ў адносінах да сваіх маленькіх дзяцей».

Ён таксама заявіў, што вельмі не хоча навуковага ўмяшання ў іх жыццё, бо «шчасце дзяцей і іх сем'яў на першым месцы».

Пры гэтым шматлікія крытыкі яго эксперыменту ў адкрытую абвінавачвалі навукоўца ў неэтычнасці і негуманнасці, бо гэты ўчынак, як мінімум, не ўлічваў меркаванне саміх дзяцей, якія ў той час яшчэ не былі ў стане самастойна вырашыць свой лёс.

А як максімум, гэты вопыт, улічваючы адсутнасць на той момант дастатковых навуковых ведаў у гэтай сферы, быў «занадта паспешлівым», чым падвергнуў жыццё дзяўчынак сур'ёзнай небяспецы і высокай рызыцы ўзнікнення непрадбачаных паталогій. 

За свой эксперымент Хэ Цзянкуй яшчэ ў 2019 годзе быў асуджаны ў Кітаі на вялізны штраф і тры гады турмы па артыкуле «Незаконная медыцынская практыка».

Пра сам эксперымент і яго наступствы для навукоўца мы ўжо пісалі раней. Дададзім толькі тое, што біёлаг цалкам адбыў пакаранне і ў 2022 годзе выйшаў на волю. На гэты момант ён усё яшчэ знаходзіцца ў Кітаі і працягвае сваю навуковую дзейнасць.

Чытайце яшчэ:

У Кітаі паспяхова кланіравалі высокапрадукцыйную пароду кароў

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей? 

Чаму 3000 гадоў таму чалавечы мозг быў большы 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць