Спорт

Беларускі клуб абвясціў пра пераход свайго футбаліста ў польскую каманду, а там пра гэта нічога не чулі

Кіраўніцтва клуба другой лігі «Вялес-2020» дзеля нейкіх сваіх мэт пайшло на дзіўную містыфікацыю: яно афіцыйна аб'явіла аб пераходзе свайго брамніка Ільі Маталыгі ў польскі клуб чацвёртага дывізіёна, пра што ў тым самым клубе ніхто ні сном ні духам, піша «Прэсбол». 

Ілья Маталыга далучыўся да віцебскай каманды вясной 2022 года, а восенню нібыта адправіўся на легіянерскі хлеб у клуб «Палонія» з чацвёртага дывізіёна чэмпіянату Польшчы. Паведамленне пра пераход з'явілася ў сацсетках «Вялеса», аўтарытэтны сайт transfermarkt таксама змяніў клубную прапіску брамніка, а ў выніку аказалася, што гэта ўсё нейкая містыфікацыя.

Паводле сведчання іншага беларускага брамніка, Марка Барсукова, які гуляе ў той камандзе: «Ніхто: ні трэнер, ні дырэктар — нічога не чуў пра гэта. Таму з упэўненасцю магу сказаць, што Маталыга тут не гуляе. І яго тут ніколі не было».

Паводле сведчанняў крыніц з самога клуба, гэты фінт быў ініцыяваны дырэктарам клуба Аляксандрам Шако. Менавіта ён нібыта папрасіў дазвол у брамніка для публікацыі аб яго пераходзе ў польскі клуб, а сам Ілья быў не супраць, хоць у той час знаходзіўся ў Беларусі. Цяпер Маталыга сапраўды ў Польшчы, але з'ехаў туды па сямейных абставінах.

Таксама высветлілася, што падобныя рэчы для каманды не ў навінку. Пост аб пераходзе Матылыгі ў «Вялес» у свой час таксама быў зроблены значна раней за ўласна ягоны прыход у каманду.

Якія менавіта пытанні вырашае такім чынам кіраўніцтва клуба — яшчэ належыць высветліць.

Чытайце таксама:

«Федэрацыя ператварылася ў сакрэтную арганізацыю з абмежаваным узроўнем допуску». Спартыўныя чыноўнікі шэсць гадзін думалі, што рабіць з футболам

Юны футбаліст у Баранавічах купіў «сляпому» арбітру акуляры. Не ўсе гэта ацанілі

Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага «Шахцёра»

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна5

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць