Грамадства2727

«Беларусь перадусім». Лозунг на медалях ад Аб'яднанага пераходнага кабінета выклікаў дыскусію 

Медалі, зацверджаныя Аб'яднаным пераходным кабінетам, выклікалі дыскусію ў грамадстве. На адваротны бок узнагароды нанесены надпіс «Беларусь перадусім». У сацсетках заўважаюць, што лозунг гучыць падобна да нямецкага Deutschland über alles (Германія вышэй за ўсё).

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык патлумачыла, чаму на медалях такая фраза.

«Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-покліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты покліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!». Беларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі (Польскай Рэспубліцы) Альбін Стаповіч напісаў песню «Беларусь перадусім!», у якой быў прыпеў:

Дык ці ў шчасця дзень пагодны,
Ці ў бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!

Пазней гэтая песня стала гімнам Саюза беларускай моладзі і ўвайшла ў «Юнацкі спеўнік», — напісала яна ў дыскусіі ў сацсетках.

Адсылку да Саюза беларускай моладзі, які ўзнік пад нямецкай акупацыяй, у сацсетках палічылі недарэчнай.

Андрэй Лаўрухін пракаментаваў у фэйсбуку, што лічыць гэтую фразу на медалях вялікай памылкай, бо яна асацыюецца з пачаткам «Песні немцаў», якую для прапаганды выкарыстоўвалі нацыянал-сацыялісты ў 1930-40-я гады. Гэтую песню 30 студзеня 1933 года выконвалі і на факельных шэсцях, якія славілі Адольфа Гітлера.

«Асабліва спрэчнай і таксічнай была якраз першая страфа «Песні немцаў»: «Deutschland, Detschland, über alles!» Менавіта таму, калі пасля дзесяцігадовых спрэчак пра лёс «Песні немцаў», яна з 10 лістапада 1991 года зноў стала дзяржаўным гімнам аб'яднанай Германіі, першую і другую строфы прыбралі і цяпер гімн ФРГ пачынаецца з трэцяй страфы: «Einigkeit und Recht und Freiheit für deutsche Vaterland»!(Адзінства, права і свабода для Германіі роднай!). Навошта было ставіць менавіта гэтую фразу на медалі, аўтарам якой быў, мауляў, Альбін Стаповіч, які стаяў ля вытокаў стварэння Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (створаная ў 1933 годзе), незразумела. Няўжо нельга было знайсці постаць і асобу, якая не выклікала б такія прамыя канатацыі з нацыянал-сацыялізмам, не дыскрэдытавала дэмсілы і не антаганізавала так беларусаў і беларусак?» — піша Андрэй Лаўрухін у фэйсбуку.

Салідарная з ім філосафка Вольга Шпарага.

«Не магу паверыць, што такі лозунг. Па-мойму, гэта ганьба, а не гонар, — пакінула яна каментарый. — Deutschland über alles належыць нямецкаму класіку, але немцам хапіла розуму адмовіцца ад гэтага радка пасля яго выкарыстання Гітлерам».

Абаронцы лозунгу ў сваю чаргу заўважаюць, што тады пытанні павінны быць і да ўкраінскай патрыятычнай фразы «Україна понад усе».

Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі

Каментары27

  • Не все плохое…
    12.02.2023
    Надоели сравнивать все с немцами Второй Мировой войны
  • Смешна ў роце
    12.02.2023
    Губернскія невероятные рачуша выступаюць супраць нацыналізму! 
  • Алекс
    12.02.2023
    А «Україна понад усе!» не напоминает? А то включили режим Шведа и давай хейтить.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА2

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га84

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць