Грамадства11

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок

25‑гадовы юнак, які знаходзіцца за кратамі з 2019 года, рызыкуе страціць здароўе незваротна, піша «Вясна».

Мікіта Емяльянаў

Цяпер Мікіта адбывае пакаранне ў калоніі № 11 у Ваўкавыску.

У палітвязня ў яго маладым узросце пагарашаецца здароўя. У турэмных камерах Мікіта пачаў губляць зрок. Два апошнія гады яму забаранялі атрымліваць медыцынскія бандэролі: ні вітамінаў, ні неабходных прэпаратаў. Гэта значыць, што ўлады наўмысна пазбаўляюць яго элементарнай падтрымкі арганізму.

Палітычны пераслед актывіста анархісцкага руху Мікіты Емяльянава пачаўся 20 кастрычніка 2019 года. Тады 19‑гадовага хлопца па трох крымінальных артыкулах асудзілі на сем гадоў калоніі, але пасля апеляцыі тэрмін скарацілі да чатырох гадоў. За час знаходжання ў турме яго неаднаразова змяшчалі ў штрафныя ізалятары, ён абвяшчаў галадоўкі, двойчы пераводзіўся на турэмны рэжым і двойчы судзіўся за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК). Ён павінен быў выйсці на волю ў гэтым годзе, але яго зноў асудзілі. У выніку Мікіта правёў за кратамі амаль шэсць гадоў, а яго вызваленне пастаянна адсоўваецца.

У траўні 2021 года хлопца перавялі ў Магілёўскую турму, дзе ўмовы яшчэ больш пагоршыліся. Адміністрацыя турмы пастаянна накладала спагнанні: ён доўгі час утрымліваўся ў штрафных ізалятарах без матраца, свежага паветра і сувязі з роднымі. Каб пратэставаць супраць такіх умоў, Мікіта абвяшчаў галадоўкі, адна з якіх працягвалася 20 дзён.

Пасля ўлады завялі на яго новую крымінальную справу па артыкуле 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». У сакавіку 2022 года яго асудзілі яшчэ на два гады. У 2023 годзе суд у Ваўкавыску зноў перавёў яго на турэмны рэжым, і ўмовы сталі яшчэ цяжэйшыя. У студзені 2025 года Мікіту зноў асудзілі па тым жа артыкуле, дадаўшы яшчэ адзін год, і агулам ён атрымаў сем гадоў зняволення — той самы тэрмін, які атрымаў першапачаткова і які быў зменшаны апеляцыяй.

Каментары1

  • Свабоду палітвязням!
    20.09.2025
    Вось каго трэба вызваляць у першую чаргу, а то ўсе смі смясцілі фокус увагі на аднаго Статкевіча.
    А наша моладзь у гэты час слепне ў турмах, атрымліваючы новыя тэрміны прама ў турме.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць