Кіно11

Што паглядзець. «Смешнае дзяўчо» (Funny Woman) — атмасфера, жарты і файная акцёрская праца

Калі вы засумавалі па атмасферных стужках, паглядзіце новы серыял ад Sky — «Смешнае дзяўчо». Гэтая гісторыя пра жанчыну, якая змагаецца з сэксізмам у індустрыі камедыі, адбываецца ў дэкарацыях сапраўдных брытанскіх 60-х, і іх шыкам і бляскам немагчыма не захапіцца.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Джэма Артэртан грае Барбару Паркер, яркую жанчыну, якая хоча ад жыцця больш, чым працаваць на мясцовай фабрыцы і гатаваць вячэры мужу. Паркер перамагае на конкурсе прыгажосці ў горадзе Блэкпул, а потым ператвараецца ў Сафі Стро і едзе скараць лонданскі шоў-бізнэс, піша beyondthejoke.co.uk.

Яе цётка ад гэтага ў жаху, як і ад таго, што разам з каронай прыгажуні Блэкпула Барбара адмовілася ад бойфрэнда. «Калі б яна правільна разыграла свае карты, магла б выйсці замуж за самага прыгожага мясніка ў Блэкпуле. Я прыходзіла туды па каўбасу сёння раніцай, я была прыгнечаная», — расказвае яна дзядзьку дзяўчыны.

Барбара песціць сваю мару стаць камедыйнай актрысай, але першапачаткова, калі яна прыязджае ў Лондан, здаецца, што жыццё грае з ёй злы жарт. У краме, дзе працуе дзяўчына, яна сустракае агрэсіўнага купца, а яе іншая праца, экзатычныя танцы, пагражае сумнеўнымі перспектывамі. Тым не менш, дзякуючы шчасліваму выпадку, нахабству і здаровай кемлівасці Барбара хутка знаходзіць сабе агента і галоўную ролю ў новым камедыйным серыяле, што пахне прарывам.

«Смешнае дзяўчо» смела кпіць з мужчын 60-х. Барбара жартаўлівая, не заўсёды ветлівая і саркастычная, так што не дзіва, што ў пасляваенным шоу-бізнэсе не надта разумелі, што з ёй рабіць. А яшчэ мы бачым у стужцы атмасферу класічнага Лондана 60-х, з чырвонымі аўтобусамі і тэлефоннымі будкамі.

Часам «Смешнае дзяўчо» можа падацца вам занадта стэрэатыпным, а мо і надта паліткарэктным, бо раскрывае і тэмы накшталт расізму і сэксізму. Але ў яго першай серыі хапае цікавых падзей, каб прыцягнуць увагу і заахвоціць глядзець далей, ды і акцёрскі склад не падводзіць. Што выйдзе з Барбары і ці стане яна зоркай брытанскай комік-сцэны? Дакладна варта сачыць за серыялам, каб даведацца адказ.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,3/10,

Rotten Tomatoes — 67% (крытыкі), 71% (гледачы).

Што паглядзець. «Тэрапія» (Shrinking) — камедыя пра псіхатэрапію з Харысанам Фордам

«Разумець не абавязкова, галоўнае — любіць». Жбанкоў, Кацяловіч і Тарналіцкі вучаць, як адрозніваць добрае кіно ад кепскага

«Дзеля Лэслі» — фільм, намінаваны на «Оскар», які амаль ніхто не бачыў

Каментары1

  • Жвір
    18.02.2023
    О! Во гэта пагляджу. Дзякуй !

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць