«Прыйдзе час, і мы ўзнагародзім сапраўды найлепшых». Дзмітрый Нагіеў адмовіўся весці прэмію «Муз-ТB» у 2023 годзе
Расійскі акцёр і тэлевядучы Дзмітрый Нагіеў паведаміў у інстаграме, што не будзе весці ў гэтым годзе музычную прэмію тэлеканала «Муз-ТB».
«Я дзякую канцэрну «Муз-ТB» за прапанову правесці ў гэтым годзе цырымонію ўзнагароджання. Дзякуй вялікі за давер, мабыць, у гэты раз — не. Але прыйдзе час, і мы абавязкова папрацуем і ўзнагародзім сапраўды найлепшых музыкаў. А пакуль, як казаў мой дзед: «Шыш вам, а не кірмаш мёду ў Лужніках», — сказаў Нагіеў у апублікаваным відэазапісе.
Чакаецца, што ўзнагароджанне прэміяй «Муз-ТB» пройдзе 2 чэрвеня на «ЦСКА-арэне» ў Маскве.
Дзмітрый Нагіеў з 2016 года некалькі разоў вёў прэмію «Муз-ТB».
Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе многія расійскія артысты, у тым ліку тыя, якія выступалі на прэміі «Муз-ТB», з'ехалі з Расіі.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары