31 кастрычніка—апошні дзень тэатральнага фестываля «Панарама».
Закрые праграму спектакль «Арлекін — служка двух гаспадароў» міланскага тэатра Piccolo Teatro di Milano, якому сусветную вядомасць прынёс заснавальнік — слынны тэатральны рэжысёр і драматург Джорджа Стрэлер. Рэдкі прыклад праўдзівага тэатральнага чараўніцтва, спектакль «Арлекін», жыве сваім жыццём ад часоў стварэння тэатра, зазнаўшы шматлікія аднаўленні і мадыфікацыі. Да 1961 роль Арлекіна выконваў вялікі Марчэла Марэці, а пасля яго смерці ў 1963 — Феруча Салеры, чые дасціпныя і пластычна віртуозныя трукі ўвайшлі ва ўсе тэатральныя хрэстаматыі свету.
Пачатак а 12‑й і 19‑й (Купалаўскі тэатр).
Каментары