Грамадства1616

«Мы пераможам. Украіна пераможа». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну вайны

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 24 лютага звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны пачатку расійска-ўкраінскай вайны. У сваім відэазвароце яна казала пра тое, як беларусы перажылі гэты год, як супрацьстаялі расійскай агрэсіі і дапамагалі Украіне і як працягваюць адстойваць сваю годнасць.

«У гэты дзень год таму пачалася вайна. Увесь свет прачнуўся з навінамі пра тое, што Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны. Украінцы прачнуліся ад гукаў сірэн і выбухаў ракет, а беларусы прачнуліся з адказнасцю, што гэтыя ракеты ляцяць з тэрыторыі нашай краіны, хаця мы супраць гэтай вайны», — сказала Святлана Ціханоўская.

«Я ведаю, што яшчэ год таму да 24 лютага мы думалі: горш быць ужо не можа. А зранку даведаліся — можа.

У дадатак да рэпрэсій і ўнутрыпалітычнага крызісу мы ледзьве не ператварыліся ў міжнародных ізгояў. Беларусы за мяжой пачалі сутыкацца з праблемамі і дыскрымінацыяй. Людзі ў Беларусі з-за крызісу трапілі пад скарачэнні на працы, цэны кожны дзень раслі. Хтосьці быў вымушаны вывозіць свае сем'і і бізнэс. Хтосьці быў звольнены ці арыштаваны за сваю антываенную пазіцыю.

Мы развіталіся з дзясяткамі нашых ваяроў, якія баранілі годнасць Беларусі ва Украіне: Ілья Хрэнаў, Аляксей Скобля, Дзмітры Апанасовіч, Дзмітры Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудовік, Вадзім Шатроў, Міхась Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і іншыя героі вольнай Беларусі.

Напэўна, гэта быў адзін з самых цяжкіх гадоў у нашым жыцці. Але мы здолелі его пераадолець. За гэты год мы шмат здабылі, мы лепей даведаліся адно аднаго, высветлілі, што мы можам куды больш, чым думалі. Мы змаглі даказаць, што беларусы — не рэжым, як і не Расія. Кожны дзень дапамагалі адно аднаму і Украіне, заставаліся спагадлівымі да чужога болю, нягледзячы на ўласны боль. Мы яшчэ раз убачылі, колькі герояў сярод нас. Нашыя смелыя партызаны, якія ў адзіночку спынялі вайсковыя эшалоны. Нашыя добраахвотнікі. Нашыя валанцёры ва Украіне і Беларусі. Дзясяткі тысяч людзей, якія дасылалі інфармацыю ў «Беларускі гаюн». Кожны з вас рызыкаваў, каб выратаваць чыёсьці жыццё.

Нягледзячы на ўласныя праблемы, вы працягваеце падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і. Вы ладзіце мітынгі па ўсім свеце, збіраеце гуманітарную дапамогу, распавядаеце праўду пра Беларусь тым, хто яшчэ яе не ведае: і сваякам, якія глядзяць тэлевізар, і ўладам розных краін».

Каментары16

  • "я устала молчать"
    24.02.2023
    усё не маўчыцца ёй... а лепш бы маўчала
  • Гарик
    24.02.2023
    Икона победы.
  • Мойша
    24.02.2023
    Не не не шаноўная Святлана Гіоргіеўна, вы не прымазвайцеся, украінцы перамогуць бо змагаюцца, а вы, вы не бо толькі гранты на фонды выпрошваеце

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць