Культура2929

Трэнд: ва ўсіх развітых краінах у моладзі ездзіць за рулём больш не модна 

Гэта можа мець вялікія культурныя, эканамічныя і палітычныя наступствы.

Нярэдка ў нашым грамадстве можна пачуць разнастайныя стэрэатыпы, звязаныя з асабістым аўто. Часта свая «ластаўка» ўспрымаецца як своеасаблівы квіток да незалежнасці. Не з’яўляецца выключэннем і Беларусь: у прыватнасці, распаўсюджаны стэрэатып пра тое, «што за мужык без машыны» сярод пэўнай часткі беларускага грамадства. Але ўсё больш моладзі ў свеце пачынае ставіцца да набыцця ўласнага аўтамабіля больш асэнсавана, распавядае The Economist.

На першы погляд, любоў да асабістага аўтамабіля не спыняецца дагэтуль. Колькасць кіроўцаў на дарогах свету працягвае расці амаль паўсюдна. Так, у мінулым годзе адлегласць, якую праехалі амерыканскія аўтамабілісты, дасягнула новага піка. Калісьці атрыманне пасведчання кіроўцы ў ЗША было амаль універсальным рытуалам пераходу ў дарослае жыццё. Але ёсць прыкметы, што гэта паступова мяняецца.

Ад ЗША да Нарвегіі ўсё большая колькасць гарадоў і мясцовых палітыкаў прымае антыаўтамабільныя законы, змяншаючы колькасць парковачных месцаў, перакрываючы дарогі і змяняючы правілы планіроўкі, каб аддаць перавагу пешаходам, а не кіроўцам.

Што паказвае статыстыка

Шмат што залежыць натуральна ад геаграфічных і дэмаграфічных фактараў. Так сярэднестатыстычны амерыканскі кіроўца штогод праязджае прыкладна ўдвая больш, чым тыповы француз. Амаль стагоддзе будаўніцтва дарог прывяло да разрастання гарадоў, у якіх цяжка перасоўвацца іншым спосабам. І тым не менш нават у ЗША доля людзей з пасведчаннем кіроўцы ўпала ў кожнай узроставай групе да 40 гадоў і, паводле апошніх даных, усё яшчэ змяншаецца. І нават тыя, у каго яны ёсць, ездзяць менш. Паміж 1990 і 2017 гадамі адлегласць, якую праязджаюць кіроўцы-падлеткі ў Амерыцы, скарацілася на 35%, а ва ўзросце 20—34 гадоў — на 18%. Менавіта кіроўцы старэйшага ўзросту ўсё яшчэ павялічваюць трафік, бо людзі, якія выраслі з аўтамабілямі, не адмаўляюцца ад іх на пенсіі.

Падобная тэндэнцыя добра замацавалася ў Еўропе. У Брытаніі за апошнія 20 гадоў доля падлеткаў, якія ўмеюць кіраваць аўтамабілем, скарацілася амаль удвая — з 41% да 21%. Нягледзячы на тое, што ва ўсіх краінах Еўрасаюза аўтамабіляў цяпер больш, чым калі-небудзь, тым не менш, сярэдняя адлегласць, пройдзеная кожным з іх, з пачатку новага тысячагоддзя скарацілася больш чым на 10 %. Выключэнне складалі адносна новыя краіны-чальцы ЕС, напрыклад, Польшча. Нават у Германіі, дзе рухавік унутранага згарання з'яўляецца нацыянальным татэмам, кіроўцы націскаюць на тармазы.

Тэндэнцыя асабліва моцная ў вялікіх гарадах. Адно даследаванне, праведзенае ў пяці еўрапейскіх сталіцах: Берліне, Капенгагене, Лондане, Парыжы і Вене — паказала, што колькасць працоўных паездак на аўтамабілі значна скарацілася пасля піка ў 1990-я гады. У Парыжы колькасць паездак на аднаго жыхара ўпала ніжэй за ўзровень 1970-х гадоў.

Прычын можа быць шмат

Ніхто не да канца не ўпэўнены, чаму маладыя людзі аказваюцца ўстойлівымі да чараў валодання запаветнай металічнай скрынкай на чатырох колах. Рост інтэрнэту — адна з відавочных перадумоў: чым больш вы можаце выклікаць дастаўку дахаты, глядзець фільмы дома, тым менш вам трэба кудысьці выязджаць. Адзін брытанскі даклад, апублікаваны ў 2018 годзе, у якасці мажлівых прычын называе рост колькасці небяспечных або нізкааплатных працоўных месцаў, зніжэнне магчымасцей валодання асабістым домам і тэндэнцыю ў маладых людзей працягваць навучанне. Рост мабільных дадаткаў па выкліку таксі амаль дакладна таксама ўнёс свой уклад, як і больш высокія страхавыя ўзносы для маладых кіроўцаў, бо сярэдні кошт валодання аўтамабілем і праезду на ім няўхільна расце.

Іншыя прычыны выглядаюць больш культурнымі. Адным з важных фактараў матывацыі, прынамсі, для самых адданых, з'яўляецца занепакоенасць змяненнем клімату. Пры гэтым падзенне папулярнасці аўтамабіляў сярод людзей да 40 гадоў сугучна з настроямі горадабудаўнікоў і ўрбаністаў, якія больш за два дзесяцігоддзі выступаюць супраць аўтамабіляў. Часам ім удавалася дамагчыся прыняцця сур'ёзных і смелых правілаў, як увядзенне платных зон у цэнтры Лондана, Мілана і Стакгольма, згодна з якімі кіроўцы павінны плаціць збор за ўезд, што дапамагло істотна і паслядоўна скараціць трафік.

Каментары29

  • ланцуг
    28.02.2023
    Kotya, зіўны ў вас погляд на жыцьцё й суседзяў. :) Лячыце свае ўласныя комплексы...
  • dekharius
    28.02.2023
    Kotya, ў Менску грамадскі транспарт развіт, напэўна, на адзнаку максімум 4 па 10-бальнай сістэме.

    Дзьве з паловай лініі метро на 2-ухмільённы горад, які займае плошчу амаль ў 350 квадратных кіламетраў? Гэта нават смешна. Тралейбусы, аўтобусы ці трамваі я не лічу, таму шта яны з'яўляюцца вельмі павольным тыпам транспарту. Аўтамабіль ў Менску патрэбен абавязкова, калі ты і ўся твая сям'я жывяце, працуеце ці вычуцеся не побач з метро.

    Для параўнання Парыж займае 105 квадратных кіламетраў, там жыве 2.9 мільёнаў жыхароў (плюс на працу з прыгарадаў прыязджаюць да 10 мільёнаў штодзень). І вось там 14 ліній метро па гораду з больш чым 200 станцыямі (+ 13 ліній электрычкі, якая звязвае з прыгарадамі). Вось чаму Ідальга збіраецца зрабіць "15-хвілінны горад" - бо метро ёсць паўсюль, і табе проста не патрэбны (ці нават шкодны) той аўтамабіль.
  • мелодыя
    28.02.2023
    Kotya, бульба! На чым вазіць бульбу!? На тралейбусе?

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын25

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць