Здарэнні2222

Блогерку Ганну Бонд у Неапалі збіў байкер ВІДЭА

На блогерку і вядоўцу Ганну Бонд у Неапалі наехаў байкер. Яна распавяла пра гэта ў інстаграме.

«Радавалася, што без здарэнняў, нікога з нашай шматлікай каманды не абрабавалі за час знаходжання ў #napoli (нас палохалі, што гэта такі горад, дзе могуць), але мяне і трэнера збіў байкер. Адбылося ўсё за секунды. Матацыкл зносіць майго трэнера Сашу Базульку, ён ляціць у мяне, я падаю плазам і стукаюся галавой. Удар быў такой сілы, што падаю я, мой чамадан у 20 кг, а я ж не Дзюймовачка. Усе жывыя, сінякі на кісцях рук, галава баліць, шышка, між іншым гулька (прычоска) змякчыла ўдар. Паліцыя прыбыла аператыўна, увесь горад у камерах назірання, яны ўсюды».

Ганна, якая не страціла пачуцця гумару нават у такой сітуацыі, дадала, што паліцыя прымушала ехаць ехаць у бальніцу. «Але мы хочам на радзіму ️ — яна нас вылечыць!»— напісала яна.

Віноўнік ДТЗ з месца здарэння проста з’ехаў.

Каментары22

  • кібер
    04.03.2023
    У Беларусі жывуць спакойна, а ў замежжы сцягваюць на сябе бяду або ўвязваюцца ў цёмныя гісторыі. Топяцца, разбіваюцца, ламаюць ногі рукі.
  • Янка
    04.03.2023
    Мега новость викенда. Попал под лошадь
  • даведка
    04.03.2023
    Для меня в детстве стали настоящим шоком финальные кадры расстрела комиссара Коррадо Каттани.

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць