Вайна1010

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які загінуў ва Украіне. Гэта Яўген «Мальдэр» Логінаў, які бараніў «Азоўсталь»

Баец палка «Азоў» Руслан «Давід», які стаяў на абароне Марыупаля і якога называюць легендай баёў за «Азоўсталь», распавёў пра гераічнае змаганне беларуса Яўгена Логінава, з якім яны ваявалі поплеч. Паводле «Давіда», беларус Яўген Аляксандравіч Логінаў з пазыўным «Мальдэр» загінуў яшчэ 5 мая 2022 года ў ваколіцах «Азоўсталі».

Яўген Логінаў з пазыўным «Мальдэр»

«Ён нарадзіўся ў Беларусі, але ў дзяцінстве з бацькамі пераехаў у Мікалаеў. Ён быў фізічна развіты, заўсёды займаў першыя месцы па плаванні. Цяжка знайсці больш добрага і выхаванага чалавека. Браў удзел у гарадскіх баях у Марыупалі, ніколі не баяўся ворага і заўжды быў першым добраахвотнікам на любыя небяспечныя заданні. Адбіць пазіцыю — ён першы падымае руку, патрэбныя добраахвотнікі, каб дапамагчы суседнім атрадам, — ​​Мальдэр зноў ахвотны. Ён заўсёды рваўся ў бой і заўсёды выходзіў сухім з жорсткіх агнявых кантактаў і паядынкаў», — распавядае пра пабраціма Руслан «Давід».

Ён згадвае, што пятага мая на завод зайшла вялікая група расійскіх спецназаўцаў.

«Яны ўзялі ў палон некалькі байцоў з сумежных часцей, якія здалі, дзе знаходзяцца нашы байцы, як незаўважна падысці і з якога боку. Спачатку аднаму з нашых байцоў кінулі пад ногі гранату, завязаўся бой. Мальдэр адкрыў агонь, перастрэльваўся з нападнікамі, але варожая куля трапіла яму ў сонную артэрыю», — апісвае той бой «Давід».

Як ён успамінае, Яўген «Мальдэр» не шукаў публічнасці, не шукаў узнагарод ці ўласнай выгады.

«Ён не хаваўся за тоўстымі сценамі і падваламі, не еў спакойна кансервы і пайкі, ён быў смелы, і такіх людзей у Марыупалі было не так шмат. Ён адчуў на сабе ўвесь цяжар сапраўднай вайны і гарадскіх баёў. Бязмежная табе павага, Мальдэр».

Гэта як мінімум ужо 20-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.

Каментары10

  • Грышка
    06.03.2023
    Вечная яму памяць. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. Спачуваньні родным, сябрам і братам па зброі. Дзякуй, Яўген, за Вашу ахвяру ў абарону свабоды й людзкасьці.
  • Героі не паміраюць!
    06.03.2023
    Беларусаў гіне значна больш чым палякаў!
    Але ж украінская падалякская прпаганда робіць нас нацыяй ворагаў, а палякаў кліча братамі.
    Хіба мы б не дапамагалі Украіне, калі б дэмакратыя перамагла?
  • Кинкей
    06.03.2023
    Провессиональный риск любого наемника.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай34

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя1

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе4

Фрыдман: Чаму амерыканцы раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць іх на санкцыі?7

Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне1

На чацвер зноў абвешчаны аранжавы ўзровень, і ёсць трывожны званочак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай34

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць