Вайна

Як хутка Расія зможа аднавіць свой танкавы парк?

Згодна з данымі oryxspioenkop, задакументавана страта расіянамі 1845 танкаў. Як хутка і якім чынам агрэсары змогуць аднавіць свой танкавы патэнцыял ва ўмовах санкцый?

Фота: pixabay

Як паведамляе Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў, на сёння ўкраінцы знішчылі каля паловы даваеннага парку танкаў Т-72, якіх налічвалася каля 2000 адзінак, што складала асноўную частку расійскіх танкавых сіл.

У гады Другой сусветнай вайны савецкія заводы маглі выпускаць больш за 1000 танкаў штомесяц, бо многія трактарныя і чыгуначныя заводы былі пераведзеныя на вайсковыя рэйкі. Сёння пракруціць такі трук будзе значна цяжэй з-за складанасці электронікі, што выкарыстоўваецца ў сучасных машынах для начнога бачання, навядзення і мноства іншых функцый. 

Як паведамляе выданне The Economist, сёння ў Расіі застаўся толькі адзін завод па вырабе танкаў — вялізны «Уралвагонзавод», пабудаваны яшчэ ў 1930-я гады. Аднак безгаспадарлівасць і велізарныя даўгі запаволілі мадэрнізацыю завода. Рабочыя жартуюць, што збіраюць танкі ўручную. Расійская «Новая газета» паведамляла, што завод вырабляе толькі 20 танкаў за месяц. Натуральна, задаволіць вялізны попыт, які перавышае прапанову ў шмат разоў, такой колькасцю немагчыма.

Менавіта таму паскорыліся тэмпы раскансервацыі старых танкаў, якіх у Расіі могуць захоўвацца тысячы. Сёння ва Украіне сучасныя расійскія Т-90 ваююць разам з вялікай колькасцю быццам бы мадэрнізаваных Т-72B3S, пабудаваных дзесяцігоддзі таму. Нават з «паляпшэннямі» старыя танкі саступаюць новым мадэлям і з меншай верагоднасцю выжываюць пасля ўдараў украінскіх сіл — тым не менш старыя машыны ўсё яшчэ карысныя.

Згодна з паведамленнямі расійскіх медыя, «Уралвагонзавод» аднаўляе каля васьмі танкаў за месяц, а тры іншыя заводы па рамонце бранятэхнікі аднаўляюць прыкладна па 17. Таксама паведамляецца пра быццам бы яшчэ два заводы, якія павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў.

Такім чынам, хоць Расія і можа вырабляць толькі 20 новых танкаў у месяц, неўзабаве яна зможа аднаўляць каля 90 састарэлых адзінак. Тым не менш, паводле аналізу Oryx, гэта не кампенсуе меркаваных страт у 150 адзінак штомесяц. А вытворчасць можа быць абцяжараная дэфіцытам высокатэхналагічных дэталяў. Так, Еўракамісія сцвярджае, што Расія выкарыстоўвае ў вайсковай тэхніцы чыпы з імпартных пасудамыек і халадзільнікаў.

Украіне і яе саюзнікам таксама бракуе магчымасці хутка вырабляць танкі. Адзіны ва Украіне танкавы завод пад Харкавам быў разбураны бамбёжкамі яшчэ ў пачатку вайны. ЗША, якія паабяцалі адправіць ва Украіну 31 танк M1A2 Abrams, маюць адзін завод, які можа вырабляць 15 танкаў штомесяц. Вытворчасць у іншых краінах Захаду ідзе гэтак жа павольна, што таксама прыводзіць да неабходнасці пошуку старых танкаў для дапамогі ўкраінскім абаронцам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць