Грамадства

Браты Макоўскія падпісалі кантракты зь львоўскімі «Карпатамі»

7 жніўня паўтарагадовыя кантракты з львоўскімі «Карпатамі» падпісалі 29-гадовыя легіянеры беларусы Уладзімер і Міхаіл Макоўскія. Беларуская дыяспара ў чэмпіянаце Ўкраіне вырасла да 13 чалавек.

7 жніўня паўтарагадовыя кантракты з львоўскімі «Карпатамі» падпісалі 29-гадовыя легіянеры беларусы Уладзімер і Міхаіл Макоўскія. Беларуская дыяспара ў чэмпіянаце Ўкраіне вырасла да 13 чалавек.

Месяц таму братоў-блізьнятаў выставіў на трансфэр «Інтэр» (Баку). Браты, якія маюць таксама абсалютна аднолькавы рост і вагу (186 см і 79 кг), пачыналі кар’еру ў Маладэчне, потым перайшлі ў менскае «Дынама» (1995–1997), разам зьехалі ў кіеўскае «Дынама» (1998-1999), дзе, праўда, ім не ўдалося замацавацца. Потым іх шляхі час ад часу разыходзіліся і сыходзіліся.

Уладзімер гуляў за «Балтыку» (Калінінград), «Ворсклу» (Палтаву), «Закарпацьце» (Ужгарад), «Дынама» (Менск), «Тарпэда-СКА» (Менск).

Міхаіл Макоўскі гуляў за «Арсэнал» (Кіеў), «Ворсклу», «Закарпацьце», ЦСКА (Кіеў).

У 2004–2006 гг. абодва гулялі за бакінскі «Інтэр».

За нацыянальную зборную Ўладзімер Макоўскі згуляў 27 матчаў, забіў 4 галы. Міхаіл правёў адзін матч.

Пасьля трох тураў львоўскія «Карпаты» займаюць дзявятае месца, маючы на сваім рахунку адну перамогу, адну нічыю і адна паразу. 20 жніўня «Карпаты» згуляюць на выезьдзе з харкаўскім «Мэталістам».

FC Karpaty Lviv

Каментары

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць