Журналісты пацвердзілі асобы 18 тысяч загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў
«Медыязона» і BBC разам з камандай валанцёраў з першага дня поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну вядуць пайменны спіс загінулых ва Украіне расійскіх салдат.

На гэты момант ім удалося пацвердзіць асобы 18023 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне, з іх 1617 чалавек — гэта мабілізаваныя.
За апошнія два тыдні ў спіс дадалося больш за 1200 імёнаў. На першае месца сярод забітых выйшлі вязні турмаў, завербаваныя ПВК «Вагнер».
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары