Здароўе

Доктарка расказала, ці сапраўды жавальная гумка абараняе ад карыесу

Многія ўпэўненыя, што жавальная гумка абараняе зубы ад карыесу. Але ці так гэта? «Звязда» спыталася ў дзіцячага стаматолага 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Алы Грабнёвай.

Спецыяліст адзначае, што развіццё карыесу зубоў з'яўляецца шматфактарным працэсам. Пачатковым звяном з'яўляецца ўтварэнне кіслаты ў зубным налёце. Уздзейнічаючы на зуб, кіслата можа раствараць кальцый і фасфат з эмалі зуба. Даследаванні паказалі, што пасля прыёму ежы патэнцыяльна карыесагенны ўзровень PH сліны можа захоўвацца да дзвюх і больш гадзін, асабліва ў міжзубных зонах.

Сярод усіх ахоўных фактараў, якія гэтаму супрацьдзейнічаюць, сліна адыгрывае самую вялікую ролю.

— Ужыванне жавальнай гумкі — надзвычай распаўсюджаная звычка ў свеце. Высокая цікавасць да яе ў стаматолагаў абумоўленая дзвюма станоўчымі ўласцівасцямі. Па-першае, жаванне гумкі павялічвае хуткасць слінавыдзялення ў 3—10 разоў. Акрамя таго, жаванне гумкі прымушае сліну паступаць у цяжкадаступныя міжзубныя ўчасткі. Сліна дзейнічае як натуральная ахоўная сістэма арганізма, нейтралізуючы кіслоты зубнога налёту і паляпшаючы выдаленне рэшткаў ежы з цяжкадаступных участкаў. Таму стымуляванне слінавыдзялення ўяўляе першарадную важнасць, — тлумачыць доктар.

Па-другое, станоўчая ўласцівасць жавальных гумак звязаная з увядзеннем у іх склад цукразамяняльнікаў, такіх як ксілітол, сабітол, манітол, якія слаба ці наогул не расшчапляюцца бактэрыямі поласці рота з утварэннем арганічных кіслот. Даследаванні паказалі, што жаванне гумак, якія не змяшчаюць цукру, 10—15 хвілін пасля ежы аднаўляе значэнне PH зубнога налёту да бяспечных узроўняў. Тым часам адбываецца стымуляцыя слінавыдзялення і натуральнай ахоўнай сістэмы арганізма супраць паражэння зубоў карыесам.

Некаторыя вытворцы павялічваюць супрацькарыёзныя ўласцівасці жавальнай гумкі, уключыўшы ў яе склад мінеральныя дадаткі кальцыю, фасфатаў ці фтору для павышэння рэмінералізацыйных уласцівасцяў сліны. У цяперашні час маюцца пераканаўчыя даныя аб супрацькарыёзнай эфектыўнасці фторзмяшчальнай жавальнай гумкі. Аднак ужыванне гэтага падыходу для прафілактыкі карыесу мае вельмі істотнае абмежаванне: жавальная гумка ў свядомасці насельніцтва ўспрымаецца хутчэй як кандытарскі выраб, а не лекавы сродак. Таму кантраляваць сутачную дозу ўжывання фторзмяшчальнай жавальнай гумкі і, такім чынам, паступленне фтору ў арганізм, практычна немагчыма. Такія жавальныя гумкі павінны ўжывацца толькі па рэкамендацыі ўрача і мець абмежаванні на распаўсюджванне праз шырокую гандлёвую сетку.

Жаванне гумкі, якая не ўтрымлівае цукру, можа быць рэкамендаванае як вельмі карысны дадатак да асноўных сродкаў гігіены поласці рота:

  • жавальная гумка з'яўляецца дадатковым сродкам, але не замяняе рэгулярную чыстку зубоў;
  • стымулюе хуткасць слінавыдзялення ў 3—10 разоў;
  • дапамагае нейтралізаваць кіслоты зубнога налёту;
  • садзейнічае пранікненню сліны ў цяжкадаступныя міжзубныя ўчасткі;
  • дапамагае выдаліць рэшткі ежы;
  • асвяжае дыханне;
  • выкарыстанне жавальнай гумкі дае дадатковую жавальную нагрузку на зубы, што дазваляе забяспечыць трэнінг жавальных мышцаў і парадонта (калязубнай тканкі).

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант5

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м24

У Мінску тром людзям прысудзілі ад 2 да 5 гадоў за салідарнасць з палітвязнямі3

Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі. Цяпер «арыентуецца на ўнутраны рынак»2

Рубіа павіншаваў расіян з Днём Расіі. Украіна: «Гэта ненармальна»10

Чупрыс пахвалілася, што Лукашэнка задавальняе 50% прашэнняў аб памілаванні. Але што насамрэч значыць гэта статыстыка?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант5

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць