Грамадства33

Беларусу ўдалося дабіцца ад Meta прыхавання звестак пра свой данат праз фэйсбук

У рэдакцыю выдання «Зеркало» звярнуўся беларус і расказаў, што яму ўдалося схаваць у сваім фэйсбук-акаўнце факт даната ў «Байсол» у 2020 годзе. Раней кампанія адмаўлялася ісці ў гэтым пытанні насустрач беларусам.

Мікіта, суразмоўца «Зеркала», жыве за мяжой, але плануе ў хуткім часе прыехаць у Беларусь пабачыцца з сябрамі. Ведаючы аб праверках тэлефонаў на беларускай мяжы, ён вырашыў звярнуцца ў службу падтрымкі фэйсбука і папрасіць схаваць інфармацыю пра плацеж у BYSOL, бо самастойна гэта зрабіць немагчыма.

«Я памятаю, як асвятлялася праблема, што інфармацыю пра плацяжы нельга выдаліць з профілю. Маўляў, гэта правілы Meta і яны іх не мяняюць. Я звярнуўся ў службу падтрымкі, і спачатку мне адказалі сапраўды гэтак жа сама: што не могуць дапамагчы, таму што «гэтая інфармацыя неабходная для празрыстасці плацяжоў і бяспекі», — расказвае Мікіта.

Аднак хлопец на гэтым не спыніўся і паспрабаваў усё ж пераканаць службу падтрымкі ў сваёй рацыі. Мікіта напісаў, што «ў выпадку Беларусі ўсё наадварот», і менавіта праз наяўнасць інфармацыі пра плацеж у фэйсбуку яму можа пагражаць небяспека пасля прыезду дадому.

«Да майго здзіўлення, дадатковых пытанняў не было. Праз два тыдні прыйшло паведамленне пра тое, што мая транзакцыя часова схаваная і калі я захачу, то магу зноў зрабіць яе бачнай у фэйсбуку. Пасля гэтага мой данат перастаў адлюстроўвацца ў профілі», — тлумачыць Мікіта.

Кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак, каментуючы гэтую інфармацыю, адзначыў, што гэта вынік праведзенай перад тым тлумачальнай кампаніі:

«Апошнія некалькі тыдняў мы прыклалі шмат намаганняў для таго, каб данесці сваю пазіцыю да кампаніі Meta адносна небяспекі такога роду інфармацыі (аб данатах у BYSOL) у адкрытым доступе. Звязваліся праз розных партнёраў, арганізацыі, у тым ліку праз міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, якія шчыльна працуюць па гэтай тэме».

Пры гэтым ён кажа, што пакуль невядома, наколькі такая падтрымка будзе для беларусаў усёахопнай. На сёння ён парэкамендаваў тым, хто баіцца пераследу з прычыны данатаў, пісаць у службу падтрымкі фэйсбука і такім жа чынам, як гэты чалавек, абгрунтоўваць сітуацыю.

«Пакуль гэта не сістэматычнае вырашэнне праблемы. Але нашы намаганні прыводзяць да змены сітуацыі. Шмат людзей задзейнічана ў гэтым, Офіс Ціханоўскай таксама вядзе кансультацыі з сацыяльнымі сеткамі, гэта пастаянны рабочы працэс».

Раней заснавальнік BYSOL ужо звяртаўся ў кампанію Meta з просьбай выдаліць квітанцыі плацяжоў з асабістага кабінета карыстальнікаў, аднак у канцы лютага ён атрымаў ліст з адмовай. У адказе гаварылася, што Meta не можа гэтага зрабіць, бо паводле правілаў унутранай палітыкі звесткі павінны захоўвацца цягам пяці гадоў. Па словах кампаніі, такім чынам яна змагаецца з адмываннем грошай. Нязгодным з гэтай пазіцыяй тады прапанавалі звярнуцца ва ўрад Ірландыі.

Каментары3

  • Данатарка
    30.03.2023
    Засталося дабіцца, каб банк прыхаваў інфармацыю пра данат) ГБшнікаў не цікавяць доказы, каму быў данат. Ёсць транзакцыя - праці.
  • Данатчыца
    30.03.2023
    Таксама пісала ў падтрымку фэйсбуку. Атрымала такі самы адказ, як і ўсе іншыя. Выдаліла акаўнт. Праз месяц узнавіла яго, а там факту даната ўжо няма, ўсё выдалена.
  • Абазнаны
    30.03.2023
    Навіна як бы і добрая, але на практыцы бессэнсоўная. Бо, як тут вышэй ужо заўважылі, гэбістам пофігу, ёсць доказ тваёй віны ці не. У Беларусі цяпер няма прэзумпцыі невінаватасці, а ёсць прэзумпцыя вінаватасці. Інфармацыю, што з тваёй беларускай карткі пайшлі грошы праз ФБ некуды за мяжу, дадуць цалкам падкантрольныя рэжыму банкі. Гэта трактуецца адназначна як данат у "Байсол". І ніхто не мусіць нічога даказваць. Пазбегнуць рэпрэсій можна хіба толькі даказаўшы, што гэты данат быў на якіх брытанскіх коцікаў, паказаўшы адпаведны запіс у ФБ. А што ў ФБ няма ніякай інфармацыі - нікога хваляваць не будзе. Таму гэта хіба толькі маральнае суцяшэнне, наўрад ці больш.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі54

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года13

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць