Свет11

Адзін з найбуйнейшых банкаў Індыі далучыўся да санкцый супраць расійскай нафты

У расійскіх нафтавікоў узніклі новыя складанасці з продажам нафты ў Індыю, якая пасля пачатку вайны і ўвядзення заходніх санкцый стала найбуйнейшым рынкам збыту для Расіі. Bank of Baroda, другі па памеры актываў індыйскі дзяржбанк, з красавіка блакуе плацяжы за нафту з Расіі, калі яе цана перавышае ўстаноўленую краінамі G7 «столь», паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па словах крыніц Reuters, некаторыя індыйскія НПЗ выкарыстоўвалі гэты банк, каб купляць расійскую сыравіну праз Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з аплатай у дырхемах. Шэраг здзелак праходзіў па цэнах вышэй за 60 даляраў, але цяпер з гэтай практыкай будзе скончана.

«Bank Of Baroda вельмі асцярожны з плацяжамі вышэй цэнавай столі. Яны сказалі нам, што не будуць праводзіць плацяжы», — распавядае адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Нарасціўшы закупкі ў Расіі амаль у 400 разоў, Індыя застаецца абсалютным лідарам па імпарце марскіх партый Urals: у сакавіку на яе прыпала 70% месячнага плана адгрузкі. Кітай, паводле ацэнак Reuters, купляе значна менш — каля 8%. Турцыя знаходзіцца на трэцім месцы з доляй 7%. Чацвёртым па велічыні пакупніком з доляй 5% з'яўляецца Балгарыя — адзіная еўрапейская краіна, якой дазволена купляць марскую расійскую нафту пасля эмбарга ЕС.

Каментары1

  • У
    05.04.2023
    Индусы молодцы! Не останавливайтесь.
    Ай да гарна навина.

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму8

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая15

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму8

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць