Грамадства77

Прэзідэнт Літвы ацэніць абмежаванні для грамадзян РФ і Беларусі: Санкцыі павінны быць аднолькавымі

Прэзідэнт Гітанас Наўседа прааналізуе, ці прадугледжвае прыняты ў аўторак Сеймам закон аб абмежавальных мерах для грамадзян Расіі і Беларусі роўныя ўмовы для абедзвюх краін-агрэсараў, заявіў дарадца кіраўніка дзяржавы Рыдас Ясюленіс, піша Delfi.lt.

«Прэзідэнт прааналізуе прыняты Сеймам закон менавіта з пункту гледжання таго, наколькі ён падзяляе грамадзян Расіі і Беларусі і іх правы», — сказаў Р. Ясюленіс.

Дарадца прэзідэнта таксама адзначыў, што кіраўнік краіны прытрымліваецца пазіцыі, згодна з якой і Расія, і Беларусь з'яўляюцца агрэсарамі, і таму да іх павінны прымяняцца аднолькавыя ўмовы.

«Таму што прэзідэнт, як кіраўнік краіны, які прадстаўляе літоўскую дзяржаву ў свеце, пераконвае сваіх партнёраў у тым, што і Расія, і Беларусь з'яўляюцца агрэсарамі і што санкцыі на міжнародным узроўні павінны прымяняцца ў роўнай ступені да абодвух агрэсараў. У сувязі з гэтым такі ж прынцып павінен выконвацца і ў нацыянальным заканадаўстве», — падкрэсліў дарадца кіраўніка краіны.

У аўторак Сейм прыняў абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі. «За» прагаласавалі 76 дэпутатаў Сейма, супраць — 13, устрымаліся 34 дэпутаты. І ўсё ж Сейм вырашыў адмовіцца ад абмежаванняў, звязаных з прадстаўленнем грамадзянства грамадзянам Расіі і Беларусі.

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Каментары7

  • мясцовы2
    05.04.2023
    Нейкая падмена паняццяў ад першай асобы дзяржавы, не іначай.
  • Літвін
    05.04.2023
    Mar, а ім ўсё роўна. Ім трэба каб Вільня ня стала беларускай, таму і памагаюць пуціну
  • Ciao Vilnius
    05.04.2023
    Ну теперь все проблемы в Литве решатся. Виноватых во всех их бедах нашли и больше к себе не будут пускать. Мы всего лишь сменим приоритеты на Польшу, куда будем ездить теперь на шоппинг и с поляками будем развивать бизнес.

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць