Меркаванні55

Хто заменіць Сідорскага?

Пятро Пракаповіч, Леанід Анфімаў, Сяргей Ткачоў?

Пятро Пракаповіч, Леанід Анфімаў, Сяргей Ткачоў?

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею бліжэйшым часам падрыхтаваць прапановы па кадравых рашэннях адносна членаў урада. Гэта адбылося ў пятніцу 30 кастрычніка на нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны сёлета і праектах прагнозу эканамічнага развіцця і бюджэту налета.

У той вечар Лукашэнка быў суровы. Дзяржаўныя тэлеканалы паказвалі, як ён у гневе называў чыноўнікаў лайдакамі.

«Краіна жыве так, як быццам крызісу ў краіне няма. На чым ездзілі, на тым і ездзяць. Куды ездзілі, туды і ездзяць. Што елі — тое ямо, што апраналі — тое і апранаем», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Ніхто яшчэ ў крызісе не жыў, акрамя народа, якому толькі і прапаноўваюць то на 10 даляраў, то на 5 павысіць плацяжы па камуналцы, — па-папулісцку грымеў ён. — І не хадзіце да мяне, і не прасіце, маўляў, давайце гэта павялічым, тое паднімем. Шукайце шляхі зніжэння сабекошту. Працуйце над павышэннем прадукцыйнасці працы».

Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні Нацбанка Пятру Пракаповічу і намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леаніду Анфімаву ўзначаліць дапрацоўку дакументаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, якія рыхтаваў урад.

Пасля гэтай нарады чарговы раз загаварылі пра адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага. Хто можа заняць пасаду кіраўніка ўрада?

«Змены ва ўрадзе могуць адбыцца вельмі хутка, яшчэ ў лістападзе, — кажа палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — Відавочна, што Лукашэнка быў незадаволены вынікам перамоваў Сідорскага ў Маскве з Уладзімірам Пуціным, бо вынікаў не было ніякіх. Таму Сідорскі становіцца вось такой ахвярай. Лукашэнка рашуча адштурхнуў усе прапановы Сідорскага і Сямашкі. Я больш схіляюся да таго, што новым прэм’ерам можа стаць Леанід Анфімаў. Ён мае выдатную біяграфію — працаваў у Мінгарвыканкаме і Камітэце дзяржкантролю. Ягоны аўтарытэт у лукашэнкаўскім атачэнні таксама расце».

Акрамя безаблічнага Анфімава, называюцца і больш вядомыя народу прозвішчы.

«Можа адбыцца планавая змена прэм’ера напярэдадні выбараў. Цяжка сказаць, хто можа стаць новым кіраўніком урада. Найчасцей называецца прозвішча Пракаповіча, пазіцыі якога ўзмацняюцца, але ці хоча ён сам таго. Здаецца, ён больш хоча перакласці частку паўнамоцтваў урада на Нацбанк. Памочнік прэзідэнта Ткачоў таксама наўрад ці. Але важна, што Ткачоў змяніў свае артадаксальныя погляды. Можа быць Сямашка ці нехта зусім новы. Не важна, хто стане новым прэм’ерам, важна, ці застанецца стары курс у эканоміцы, ці будзе новы», — кажа палітолаг Віталь Сіліцкі.

Раман Якаўлеўскі робіць прагноз, што Сідорскага могуць прызначыць старшынёй Мінскага гарвыканкама. Пасада пустуе ад лета пасля звальнення па хваробе Міхаіла Паўлава. «Я асабіста накіраваў бы Сідорскага паслом у Маскву ці Кіеў, бо ён ведае гэтую працу, але наўрад Лукашэнка на такое адважыцца», — кажа Р.Якаўлеўскі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна2

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць