Грамадства55

Да жыхароў Віцебска, асуджаных раней па палітычных артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя

Пра рэйды па спісах паведамляюць віцебскія праваабаронцы.

Так, напрыклад, прыходзілі да жанчыны, якой у 2021 годзе павесілі адміністрацыйны артыкул за пікет.

«Супрацоўнік міліцыі сказаў, што тэрмін даўніны правапарушэння прайшоў, але я ў іх на ўліку. На пытанне, на якой падставе, адказаў «па законе». Па якім, так і не агучыў», — прыводзяць праваабаронцы словы жанчыны.

Пра візіты міліцыянтаў у фэйсбуку распавядаюць і іншыя жыхары Віцебска.

Некаторым з іх уручылі позвы на прафілактычную гутарку ў пракуратуру. Некаторых распытвалі, чым яны займаюцца, дзе працуюць, за якія сродкі жывуць, хто пражывае ў кватэры разам з імі.

Супрацоўнікі міліцыі падчас наведванняў часта называюць сябе ўчастковымі, хаця людзі адзначаюць, што раней такіх службоўцаў на сваіх участках не сустракалі. Працуючы па адмысловых «спісах», яны часта агучваюць памылковую інфармацыю, якая імаверна захоўваецца ў РАУС. 

Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца

МУС распаўсюджвае пакаранне суткамі на іншыя катэгорыі правапарушальнікаў — новая практыка

Каментары5

  • Тэкля
    09.04.2023
    Пасля адбыцця крымінальнага пакарання па палітычных матывах ставяць на прафілактычны ўлік на падставе Закона "Аб прафілактыцы правапарушэнняў" на тэрмін, пакуль судзімасць не будзе пагашана. І прыходзяць да "палітычных" штотыднёва, а то і часцей. Да звычайных прыходзяць раз на месяц. Тых, хто адбыў адміністрацыйнае пакаранне, таксама ставяць на ўлік
  • добры вечар
    09.04.2023
    Хто участковы даведацца можна. У гэтага прыхадняў патрабаваць пасведчанне і выпісваць званне, прозвішча, імя і г.д.
    Хай баяцца
  • kaa
    09.04.2023
    А у нас палітычных і ня толькі прымушаюць фатаграфавацца, відавочна, для папаўненьня базы распазнаваньня твару.

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы5

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах7

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць