Усяго патроху22

Паводле афіцыйных звестак, узровень захворвання на ВРВІ і грып у Мінску працягвае падаць

Узровень захворвання на ВРВІ і грып у Мінску працягвае падаць. Пра гэта сведчаць звесткі, размешчаныя на сайце Санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска.

Паводле звестак санслужбы, 6 лістапада па дапамогу да медыкаў звярнуліся 8.910 жыхароў Мінска (5 лістапада — 10.198), дыягназ ВРВІ пастаўлены 6.418 (7.474), грып — 2.492 (2.724).

Большасць хворых — дарослыя (5.865 чалавек) і дзеці ад 3 да 6 гадоў (1.124).

У пятніцу шпіталізаваныя 138 хворых (днём раней — 175), з іх з дыягназам ВРВІ — 127 (152), грып — 11 (23). Большасць шпіталізаваных — дзеці да двух гадоў (52 чалавекі) і дарослыя (39).

Нагадаем, з 6 лістапада ў Мінску ўведзены «дадатковыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы», па 11 лістапада ўключна прадоўжаны школьныя канікулы.

Пры гэтым эпідэмія грыпу афіцыйна не аб'яўлена.

Між тым сталічныя медыкі прагназуюць другую і трэцюю хвалю захворвання. 6 лістапада старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч падчас онлайн-канферэнцыі заклікаў мінчан рабіць прышчэпкі ад грыпу.

Паводле яго звестак, каля 100 тысяч мінчан ужо зрабілі такія прышчэпкі, у тым ліку прыкладна 5 тысяч чалавек — за кошт асабістых сродкаў. У пачатку наступнага тыдня плануецца прышчапіць яшчэ 77 тысяч чалавек, паведаміў Піневіч.

Вакцынацыя ажыццяўлялася ў асноўным з выкарыстаннем жывой грыпознай вакцыны расійскай вытворчасці і нямецкай вакцыны «Флюарыкс», закупленых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з пачатку ўздыму захворвання 19 кастрычніка ад пнеўманіі ў Беларусі памерлі 19 чалавек, у сямі з іх лабараторна пацверджаны вірус грыпу А (H1N1). У цэлым па краіне выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка3

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

«Упрыгожваў ложак ружамі, але шлюб хацеў гасцявы». Беларускі расказалі свае гісторыі раманаў з «гарачымі» іншаземцамі9

Еўрасаюз і G7 рыхтуюць поўную забарону на марскія перавозкі расійскай нафты5

У Гродзенскім заапарку расказалі мілую гісторыю, як удалося ўратаваць птушак ад лісіных набегаў1

Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка3

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць