Эканоміка

Украінскі ПрыватБанк закрывае рахункі беларусаў

Пасля пачатку вайны Нацбанк Украіны заблакаваў рахункі беларусаў і расіян. Цяпер — скасоўвае дамовы абслугоўвання рахункаў.

Фота: ubr.ua

ПрыватБанк — найбуйнешы банк Украіны. Многія беларусы, якія беглі ад рэпрэсій ва Украіну, адкрывалі рахункі менавіта ў ім.

Прычыну закрыцця рахункаў банк растлумачыў тым, што не можа належным чынам верыфікаваць людзей, запрасіць усе неабходныя дакументы для праверкі, пазбегнуць выпадкаў, калі падаецца недакладная ці заведама непраўдзівая інфармацыя.

Для пералічэння рэшты сродкаў на рахунках банк прапануе звярнуцца да іх у тэрмін да 30 дзён з моманту атрымання ліста.

Такія лісты беларусы атрымліваюць з мінулага тыдня.

Як расказаў «Нашай Ніве» кансультант ПрыватБанка, сродкі могуць перавесці на любы іншы ўкраінскі банкаўскі рахунак, які належыць асобе, з якой скасоўваюць дамову, або іх можна самастойна забраць наяўнымі ў касе ў любым аддзяленні банка.

Перавод на рахунак еўрапейскага банка немагчымы.

На пытанне, што рабіць беларусам, якія выехалі з Украіны, а заехаць назад не могуць, таму што іх не пускаюць у краіну, кансультант банка прапанаваў зрабіць даверанасць на іншага чалавека ва Украіне альбо пералічыць сродкі УСУ, падпісаўшы адпаведную заяву.

Калі асоба, з якой разрываюць дамову, не звернецца ў банк праз 30 дзён, сродкі будуць пераведзеныя на балансавы рахунак ПрыватБанка. Як сцвярджаецца ў лісце, вярнуць сродкі можна будзе пры звароце ў банк.

Чытайце таксама: 

У БНБ-Банку скончыліся загатоўкі для банкаўскіх картак

Ва Украіне кіраўніку беларускай кампаніі пагражае да трох гадоў абмежавання волі за нясплату падаткаў

Насельніцтва Беларусі ў сакавіку павялічыла валютныя дэпазіты ў банках — Нацбанк

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць