Эканоміка33

Насельніцтва Беларусі ў сакавіку павялічыла валютныя дэпазіты ў банках — Нацбанк

Валютныя дэпазіты насельніцтва і юрыдычных асоб у беларускіх банках за сакавік 2023 года выраслі на 185,8 млн даляраў, ці 1,79% пасля падзення ў лютым на 259,3 млн даляраў, гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.

Насельніцтва з пачатку года вывела з банкаў валютныя ўклады на суму ў 21,7 млн даляраў, ці на 0,46%. Валютныя дэпазіты насельніцтва на 1 красавіка 2023 года склалі 4,6962 млрд даляраў, на 1 студзеня гэты паказчык быў роўны 4,7179 млрд даляраў. У сакавіку фізічныя асобы павялічылі дэпазіты ў банках на суму 10,2 млн даляраў, або на 0,22%.

У тым ліку тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб з пачатку года скараціліся на 105,3 млн даляраў, ці 2,94% і на 1 красавіка 2023 года склалі 3,4793 млрд даляраў. У сакавіку тэрміновыя валютныя дэпазіты насельніцтва скараціліся на 18,1 млн даляраў, або на 0,52%.

Тэрміновыя дэпазіты юрыдычных асоб з пачатку года скараціліся на 106,4 млн даляраў, ці на 3,99% і на 1 красавіка 2023 года склалі 2,5592 млрд даляраў. У сакавіку тэрміновыя валютныя дэпазіты юрыдычных асоб скараціліся на 15,6 млн даляраў, ці на 0,60%.

Каментары3

  • Цім
    14.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Цім
    14.04.2023
    ... "Я здіўлены на такую веру нашых людзей".
  • Чьи депозиты?
    14.04.2023
    Это валютные депозиты белорусов или россиян которые открыли в Беларусских банках счета и положили на них валюту? Не скажу что я часто бываю в банках Минска, но всякий раз когда захожу то вижу там россиян

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай20

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»79

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай20

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць