Грамадства22

Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

Па інфармацыі праваабаронцаў, за апошнія некалькі месяцаў палітзняволены Вадзім Гурман з Маладзечна адбыў як мінімум 35 сутак у ШІЗА, 21 з якіх — бесперапынна. Апошнія 14 сутак яму прызначылі за адмову зняцца ў відэа для камісіі па памілаванні, на якім трэба было прызнаць сваю віну. 

Вадзім Гурман

Ад пераахаладжэння ў штрафным ізалятары ў Вадзіма нават здарылася брадзікардзія (стан сэрцавай цягліцы, калі частата яе скарачэнняў складае меней за 60 удараў за хвіліну).

Акрамя гэтага, паводле былога вязня, супрацоўнікі калоніі некалькі дзён таму збівалі хлопца нагамі цягам шасці гадзін, а потым халоднай вадой прыводзілі яго да свядомасці. 

Вадзіма Гурмана арыштавалі 11 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

8 лютага 2021 года ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У Гурмана яшчэ да зняволення быў вельмі кепскі зрок. У яго была неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыла на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаванне сятчаткі. 

Каментары2

  • Mar
    19.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Літвін
    19.04.2023
    Mar, не раўняй усіх па сябе советскій ты наш товарісч.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію17

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць