Усяго патроху1111

11-гадовая балгарка нарадзіла на другі дзень пасля вяселля

«Я думала, што паправілася, бо ела шмат гамбургераў».

11‑гадовая Кардэза Жэлязкова з балгарскага Слівена пры канцы кастрычніка нарадзіла дачку ад 19‑гадовага Жэлязко Дзімітрава.

Дзіця нарадзілася на другі дзень пасля вяселля. Маладых вянчалі ў царкве, бо распісвацца ў ЗАГСе ў Балгарыі можна толькі з 14 гадоў. Кардэзу прывезлі ў шпіталь у белай сукенцы з фатой. Роды доўжыліся 20 хвілін. Дачка нарадзілася здаровай важыла 2,5 кг. Назвалі Віялетай. Неўзабаве 19‑гадовага Жэлязко арыштавалі. За разбэшчванне малалетняй яго могуць пасадзіць на шэсць гадоў.

‑ Я больш не гуляю з цацкамі, бо цяпер маю новую, ‑ кажа маладая маці. — Я была шчаслівая, калі ўбачыла дачку. Яна такая прыгожанькая. У школу не вярнуся.

Кардэза пазнаёмілася з будучым мужам на спартыўнай пляцоўцы ля школы. Прызначыла спатканне. Не казала, колькі ёй гадоў. Зацяжарыла праз тыдзень пасля знаёмства.

‑ Я спачатку не збіраўся сустракацца з ёй, а тым больш заводзіць дзіця, — кажа Жэлязка Дзімітраў. — Хоць закахаўся з першага погляду — абараніў дзяўчыну ад хлопцаў, якія абражалі яе на школьнай пляцоўцы. Потым яна адшукала мяне, запрасіла на спатканне. Думаў, што ёй 15. Сапраўдны ўзрост даведаўся, калі зацяжарыла.

Кардэза думала, што паправілася, бо ела шмат гамбургераў.

Пакуль Кардэза не дасягне паўналецця, дзіцём будуць займацца ейныя бацькі і бацькі мужа. На ўтрыманне нованароджанага дзяржава плаціць $115 у месяц.

Самай маладой маці ў свеце лічыцца Ліну Медзіна з Перу. У 1939 г. у 5 гадоў яна нарадзіла сына Херарда.

Дзяўчынцы зрабілі кесарава. Ад каго яна зацяжарыла, невядома. Яе бацьку арыштавалі паводле падазрэння ў згвалтаванні. Аднак адпусцілі за адсутнасцю доказаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»9

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў1

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга1

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»9

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць